wd wp Пошук:

Кевін Стротман

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ке́він Стро́тман (нідэрл.: Kevin Strootman; нар. 13 лютага 1990, Рыдэркерк, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Джэноа» (у арэндзе з «Марселя») і былы ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў.

Клубная кар’ера

Кар’еру Кевін пачынаў у ротэрдамскай «Спарце», яго першыя сезоны апынуліся вельмі паспяховымі, і пазней ён перайшоў ва «Утрэхт». Ва «Утрэхце» правёў досыць кароткі тэрмін, бо яго заўважылі селекцыянеры ПСВ.

ПСВ

28 чэрвеня 2011 года Кевін падпісаў кантракт з ПСВ.

«Рома»

19 ліпеня 2013 года ПСВ і «Рома» дамовіліся аб пераходзе іграка, сумма ўгоды склала 17 млн​​ еўра, якая можа патэнцыйна павялічыцца да 19 млн еўра.

«Алімпік» Марсель

У жніўні 2018 года за 25 млн еўра перайшоў у марсельскі «Алімпік»[4].

У студзені 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Джэноа» да канца сезона[5], а ў ліпені 2021 года на тых жа ўмовах далучыўся да «Кальяры». У жніўні 2022 года зноў апынуўся ў «Джэноа».

Міжнародная кар’ера

Кевін гуляў за ўсе ўзроставыя каманды зборнай Нідэрландаў, пасля чаго быў выкліканы ў асноўную зборную. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі 9 лютага 2011 года, замяніўшы Тэа Янсена.

Трапіў у канчатковы склад зборнай на чэмпіянаце Еўропы 2012, аднак на полі не з’яўляўся. У адборы да чэмпіянату свету 2014 быў асноўным іграком зборнай, аднак фінальны турнір быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. 27 мая 2016 года пасля двухгадавой адсутнасці зноў згуляў за зборную ў таварыскім матчы супраць Ірландыі.

Дасягненні

ПСВ

Зноскі

  1. Kevin Strootman // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kevin Strootman // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. KEVIN STROOTMAN // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. «Марсель» купил Стротмана у «Ромы» за 25 млн евро. by.tribuna.com.
  5. Стротман перешел в «Дженоа» из «Марселя» на правах аренды. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Утрэхт
Катэгорыя·Футбалісты Нідэрландаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Спарта Ротэрдам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК ПСВ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Джэноа
Катэгорыя·Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Кальяры
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Галандыі