Квітка Цісык (англ.: Kvitka Cisyk, укр.: Квітка Цісик; 4 красавіка 1953 — 29 сакавіка 1998) — амерыканская спявачка ўкраінскага паходжання, папулярная выканаўца рэкламных джынглаў, оперная і блюзавая спявачка.
Песня «You Light Up My Life» (бел.: Ты святло майго жыцця), якую яна выканала для аднайменнага фільма, атрымала ў 1978 годзе «Оскар» і «Залаты глобус» у намінацыі «Найлепшая песня». Выканаўца ўкраінскіх народных і папулярных песняў.
Тэмы гэтай старонкі (12):