wd wp Пошук:

Квантавая вадкасць

Ква́нтавая ва́дкасць — вадкасць, уласцівасці якой вызначаюцца квантавымі эфектамі (захоўваннем вадкага стану да абсалютнага нуля тэмпературы, звышцякучасцю і іншым).

З рэальных вадкасцей толькі ізатопы гелію (3Не і 4Не) маюць уласцівасці квантавых вадкасцей, якія адкрыты і даследаваны П. Л. Капіцай у 1938 для вадкага 4Не.

Пры нізкіх тэмпературах квантавую вадкасць можна разглядаць як сукупнасць неўзаемадзейных элементарных узбуджэнняў (квазічасціц) з пэўнай залежнасцю энергіі ад імпульсу.

У адпаведнасці з цэлым ці паўцэлым значэннем спіна адрозніваюць бозе-вадкасці (напрыклад, вадкі 4Не, атамы якога маюць спін, роўны 0) і фермі-вадкасці (вадкі 3Не, спін 1/2). Уласцівасці фермі-вадкасці маюць электроны праводнасці[ru] ў нармальных (незвышправодных) металах і ядзерная матэрыя[en] ў нейтронных зорках (пульсарах).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Фізіка кандэнсаванага стану
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Фізіка нізкіх тэмператур
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вадкасць
Катэгорыя·Квантавая механіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара