wd wp Пошук:

Каўлінія

Каўлі́нія (Caulinia) — род кветкавых падводных раслін сямейства наядавых.

Таксанамія

Існуе каля 45 відаў. Пашыраны ў цёплых і ўмерана цёплых краінах.

Некаторыя віды[3]:

На Беларусі віды гэтага роду не сустракаюцца. Каўлінія гнуткая (Najas flexilis) і каўлінія малая (Najas minor), якія раней адносілі да роду Каўлінія, цяпер уключаны ў род Наяда (Najas).

Апісанне

Аднагадовыя травяністыя расліны з тонкім разгалінаванмм гнуткім або ломкім сцяблом даўжынёй 8—40 см. Лісце лінейнае, па краях зубчастае, супраціўнае або ў кальчаках. Кветхі адзіночныя, непрыкметныя, у пазухах лісця. Тычынкавыя кветкі абкружаны двухлопасцевым каляхветнікам. Цвітуць і апыляюцца пад вадой. Плод касцянкападобны.

Кармавыя і дэкаратыўныя расліны. Аб’ект біялагічных даследаванняў. Паводле выкапнёвых рэшткаў каўлініі вызначаюць узрост адкладаў міяцэну, пліяцэну і антрапагену.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Паводле сайту theplantlist.org

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Жабнікавыя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI