wd wp Пошук:

Наяда

Ная́да[3] (Najas) — род кветкавых раслін сямейства наядавых.

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя апушчаныя ў ваду травы з разгалінаваным ломкім сцяблом даўжынёю 8-60 см. Лісце лінейнае, у несапраўдных кальчаках. Кветкі дробныя, аднаполыя, адзіночныя. Цвітуць і апыляюцца пад вадой. Плод касцянкападобны.

Арэал і экалогія

Выдзяляюць каля 50 відаў. Пашыраны амаль усюды ў азёрах старыцах, ліманах, на марскіх узбярэжжах; на Беларусі сустракаюцца наяда марская ці вялікая (Najas major), наяда гібкая (Najas flexilis) і каўлінія малая (Najas minor).

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя расліны. У акварыумах вырошчваюцца наяда каралеўская, або Кінга (Najas indica) і наяда грабеньчатая (Najas pectinata).

Аб’ект вывучэня біялогіі цвіцення і апылення падводных раслін. Паводле выкапнёвых рэшткаў вызначаюць узрост геалагічных адкладаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Жабнікавыя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных