wd wp Пошук:

Кахін Мірзалі аглы Абілаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірзалізадэ. Кахін Мірзалі аглы Абілаў (Мірзалізадэ; 16 сакавіка 1968, Сальян, Азербайджанская ССР, СССР — 25 мая 2020, Мінск, Беларусь) — талышскі[2][3][4] і беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мецэнат, прадпрымальнік. Дзеяч талышскага нацыянальнага руху.

Біяграфія

Кахін Мірзалі аглы Абілаў (Мірзалізадэ) нарадзіўся ў сям’і галоўнага інжынера-землеўпарадкавальніка мясцовага райвыканкама Мірзалі Абілава (1935−1995) і Гюлдасты Агаевай (1942−2018). У 1974 годзе ў сувязі з новым прызначэннем бацькі сям’я пераехала спярша ў Нефтэчалу, а пасля — у родную вёску Кюлятан у Масалінскім раёне[5].

У 1985 годзе з адзнакай скончыў Кулятанскую сярэднюю школу, паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут). У 1986—1988 гадах праходзіў вайсковую службу ў Архангельску, пасля чаго вярнуўся да навучання і перавёўся ў Беларускі політэхнічны інстытут у Мінску[6].

У гады перабудовы з’яўляўся сябрам Беларускага Народнага фронту, а таксама Сацыял-дэмакратычнай партыі Азербайджана. Публікаваўся ў азербайджанскай газеце «Істыглал» і ў беларускім друку, дзе выступаў у абарону інтарэсаў азербайджанскай дыяспары, паведамляў пра палітычны пераслед у Азербайджане, асвятляў Карабахскую вайну. У 1990 годзе адлічаны з інстытута галоўным чынам за сваю палітычную дзейнасць[5].

У 1992 годзе Кахін узначаліў групу журналістаў з Беларусі і Японіі, якая накіравалася ў Агдам дзеля асвятлення ваенных падзей Карабахскай вайны[5].

У 1992 годзе разам з іншымі 12 аднадумцамі стварыў дабрачыннае таварыства «Бабек». Яно было створана з мэтай умацавання і развіцця культурных, эканамічных і палітычных сувязяў між Азербайджанам і Беларуссю і брала ўдзел у арганізацыі паездкі карабахскіх дзяцей разам з дзецьмі чарнобыльскіх перасяленцаў у Германію[5].

Разам з беларускім паэтам Рыгорам Барадуліным падрыхтаваў зборнік перакладаў талышскай паэзіі на беларускую мову (ня выдадзены)[2].

Займаўся будаўнічым бізнесам, валодаў кампаніяй «Сімург Арт», якая ўдзельнічала ў пабудове царквы Святога Міхаіла Арханёла ў Жодзіне, татарскай мячэці ў Смілавічах, татарскага малітоўнага дома ў Маладзечне, цэнтральнай мячэці Мінска, рэканструкцыі мячэці ў Іўі і сінагогі ў Слоніме.

Падтрымліваў выданне талышскіх газетаў і кніг, быў адным з заснавальнікаў Міжнароднай фундацыі адраджэння талышскай культуры, талышскай нацыянальнай акадэміі. Займаўся таксама праваабарончай дзейнасцю: падтрымліваў талышскіх дзеячаў, якія зазналі пераслед у Азербайджане.

Памёр у маі 2020 года ад сардэчнай недастатковасці[2]. Пахаваны ў роднай вёсцы Кюлятан (Азербайджан).

Сям’я

Ажаніўся ў 1990 годзе. Меў сына Ідрака[d], вядомага стэндап-коміка, і дачку Арзу.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 красавіка 2022.
  2. 1 2 3 „Пнеўманія“. У Мінску памёр дзеяч талышскага нацыянальнага руху Кахін Мірзалізадэ(нявызн.). Культура. Рознае. „Наша Ніва“ (26 мая 2020). Праверана 3 верасня 2021.
  3. Меджид, Фаик Талыши Азербайджана скорбят по поводу смерти мецената Кахина Мирзализаде(руск.) . Кавказский Узел (29 мая 2020). Праверана 3 верасня 2021.
  4. 25 мая Минске умер деятель талышского национального движения Кахин Мирзализаде(руск.) . islam.by. Духоўная ўправа мусульман у Рэспубліцы Беларусі (27 мая 2020). Праверана 3 верасня 2021.
  5. 1 2 3 4 Абилов, Игбал Памяти Кахина Абилова(руск.) . Regnum (13 чэрвеня 2020). Праверана 3 верасня 2021.
  6. Талышского Национального Движения и Правительства ТМАР в эмиграции совместное СОБОЛЕЗНОВАНИЕ(руск.) . tolishstan (26 мая 2020). Праверана 3 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Талышскі нацыянальны рух
Катэгорыя·Пахаваныя ў Азербайджане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Азербайджане