wd wp Пошук:

Смілавіцкая мячэць

Смілавіцкая мячэць — мячэць у гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Пасяліліся татары ў Смілавічах больш за 600 гадоў таму. Першая вядомая мячэць у мястэчку дзейнічала ў 1880-х гадах. У 1930 годзе была разбурана[1]. Новая мячэць была адкрыта ў 1996 годзе. Была пабудавана намаганнямі Ібрагіма Барысавіча Канапацкага, выхадца са Смілавічаў, вядомага грамадскага і навуковага дзеяча, былога намесніка муфтыя мусульманаў Беларусі[2].

Будынак пабудаваны з белай цэглы, які вянчае купал з паўмесяцам[3]. На сценах мячэці напісаны цытаты з Карана на арабскай мове.

Сучасная татарская абшчына ў Смілавічах налічвае больш за сто сем’яў.

Імамы

Зноскі

  1. Мечеть в Смиловичах
  2. Летняя школа историков: Смиловичи
  3. Некаторыя беларускія гарады і вёскі можна назваць сапраўднымі этнічнымі выспамі
  4. Мінская вобласць стала другім домам для прадстаўнікоў многіх нацыянальнасцяў Архівавана 11 студзеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Смілавічы
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Чэрвеньскага раёна
Катэгорыя·З’явіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Мячэці Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·1996 год у Беларусі