wd wp Пошук:

Каткаўскі сельсавет

Ка́ткаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Катка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна.

20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бярозаўскага сельсавета (аграгарадок Бярозаўка, вёскі Жукавічы, Згода, Зелянковічы, Зубарэвічы, Падлужжа, Поблін, Розлевічы)[1]. 13 красавіка 2018 года вёскі Зелянковічы і Зубарэвічы перададзены ў склад Казловіцкага сельсавета[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (9 населеных пунктаў) — 837 чалавек[3], з іх 95,9 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна
Катэгорыя·Каткаўскі сельсавет