wd wp Пошук:

Катастрофа Як-42 пад Нароўляй

Катастрофа Як-42 пад Нароўляй — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 28 чэрвеня 1982 года каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці БССР.

Ход падзей

Знаходзячыся на вышыні 9000 метраў, экіпаж атрымаў дазвол на зніжэнне да 7800 м. Падчас зніжэння самалёт рэзка перайшоў на пікіраванне і на вышыні 5700 м ад перагрузак цалкам разваліўся. Рэшткі ўпалі ў ваколіцах в. Вербавічы.

Расследванне

У момант зніжэння з прычыны поўнага зносу разьбы шрубкі адбыўся самаадвольны пераход стабілізатара на пікіраванне. Знос разьбы быў выкліканы канструктыўнай недасканаласцю вузла і нізкай якасцю вытворчасці. Прадугледжаны рэгламент тэхнічнага абслугоўвання і агляду механізму перастаноўкі стабілізатара не дазваляў выявіць прызнакі зносу шрубавай пары па дзейснай тэхналогіі.

Асуджаныя

За выпуск у серыю дэфектнай канструкцыі, рашэннем Вярхоўнага суда РСФСР ад 20 кастрычнiка 1983 г. да пазбаўлення свабоды на 2 гады па арт. 172 КК РСФСР (халатнасць) з адтэрміноўкай прысуду (арт. 46-1 КК РСФСР) тэрмінам на 1 год былі асуджаныя кіраўнікі, якія зацвердзілі чарцяжы механізма перастаноўкі стабілізатара, якія паставілі на іх свае подпісы і пячаці[1]:

Наступствы

Пасля катастрофы эксплуатацыя ўсяго парку самалётаў Як-42 была прыпыненая амаль на два гады. Праверка стану знятых з іншых самалётаў Як-42 дэталяў шрубавых пар паказала, что знос разьбы гайкі меў месца і на іх.

Экіпаж самалёта

Зноскі

  1. Данил Бенатов «Ленинград-Киев» — полет, прерванный 35 лет назад. // DELFI

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэрвень 1982 года
Катэгорыя·Катастрофы ў Беларусі
Катэгорыя·1982 год у Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Нараўлянскага раёна
Катэгорыя·Падзеі 28 чэрвеня
Катэгорыя·Катастрофы 1982 года
Катэгорыя·Авіякатастрофы