wd wp Пошук:

Катажына Бонда

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бонда.

Катажы́на Бо́нда (польск.: Katarzyna Bonda; нар. 30 лістапада 1977, Гайнаўка, Падляскае ваяводства, Польшча) — польская пісьменніца-дакументалістка беларускага паходжання[1], журналістка і сцэнарыстка. Займаецца крымінальнай тэматыкай.

Біяграфія

Скончыла школу і Беларускі ліцэй у Гайнаўцы. Яшчэ ў школе зацікавілася журналістыкай, публікавалася ў мясцовым перыядычным друку. У 1998−2004 гадах вывучала журналістыку ў Варшаўскім універсітэце[2], скончыла курсы сцэнарыстаў у Лодзскай вышэйшай кінашколе, пасля 12 гадоў працавала журналісткай у выданнях «Super Express», «Newsweek Polska», «Wprost», «TVP S.A.», «Miesięcznik Zdrowie», «Naj», «Express Wieczorny» і «Kurier Podlaski»[3]. Выкладае ў школе літаратурнай творчасці ў Варшаве, стварае ўласную школу і партал пра пісьменніцтва[4].

Творчасць

У 2007 выдала дэбютную крымінальную аповесць «Sprawa Niny Frank», якая была добра прынятая крытыкамі і намінаваная на Узнагароду Вялікага калібру[5], а таксама атрымала ўзнагароду «Дэбют года» ад выдавецтва «Media Express»[4].

Катажына Бонда ўвяла ў польскую крымінальную літаратуру новы тып дэтэктыва — паліцэйскага псіхолага Губерта Мэера, персанаж, які з’яўляецца ў творах «Sprawa Niny Frank» (2007), «Tylko martwi nie kłamią» (2010) і «Florystce» (2012). Таксама напісала дакументальныя творы «Polskie morderczynie» (2008) і «Zbrodnia niedoskonała» (2009, з Багданам Ляхам)[4].

У 2015 годзе раман «Okularnik» («Акулярнік») атрымаў узнагароду Bestseller Empiku 2015 у катэгорыі польская літаратура. Падзеі дэтэктыва адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада Рамуальда Райса «Бурага». Раман перакладзены на шэраг еўрапейскіх моў, на беларускую мову яго пераклаў Анатоль Брусевіч.

Бібліяграфія

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Smoleński, Paweł. [Katarzyna Bonda. My ze spalonych wsi ROZMOWA] (нявызн.). wyborcza.pl. Gazeta Wyborcza (8 сакавіка 2016).
  2. Ryszard Pater (red.). Encyklopedia Hajnówki(польск.)  14 (18 лістапада 2014).
  3. Katarzyna Bonda(польск.)  (1 чэрвеня 2014).
  4. 1 2 3 4 5 Katarzyna Bonda(польск.)  (15 чэрвеня 2015).(недаступная спасылка)
  5. 1 2 3 4 5 Katarzyna Bonda(польск.)  (1 чэрвеня 2014).
  6. Dziewiąta runa(польск.)  (15 чэрвеня 2015).
  7. Nowa odsłona „Sprawy Niny Frank”, czyli „Dziewiąta runa”(польск.)  (недаступная спасылка) (15 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2015. Праверана 14 сакавіка 2016.
  8. 1 2 Okularnik - Katarzyna Bonda(польск.)  (15 чэрвеня 2015).
  9. Królowa polskiego kryminału w Odwachu(польск.)  (1 чэрвеня 2014).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гайнаўцы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменніцы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Кінашколы ў Лодзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада