wd wp Пошук:

Кастрыжыўка

Кастрыжыўка[1] (укр.: Кострижівка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Застаўніўскім раёне Чарнавіцкай вобласці Украіны на рацэ Днестр.

Гісторыя

Паселішча ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1780 г. У 1908 г. тут пражывала 1005 чал. У 1912 г. чэшскай фірмай «Шкода» тут быў пабудаваны цукровы камбінат «Хрэшчацік», які працуе па гэты дзень. Да 1918 г. мястэчка знаходзілася ў складзе Аўстра-Венгрыі, у 1918-1940 гг. - Румыніі, з 1940 г. - у складзе УССР, з ліпеня 1941 да сакавіка 1944 гг. - пад румынскай акупацыяй. Адыходзячы ў пачатку ліпеня 1941 г., савецкае камандаванне ўзарвала мост Кастрыжыўка-Залішчыкі праз Днестр разам з чыгуначнымі вагонамі, у якіх знаходзіліся палітычныя вязні турмы НКУС з Чарнаўцоў.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Застаўніўскага раёна
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Чарнавіцкай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96