wd wp Пошук:

Касалянка

Касалянка, Касялянка, Перагонка — рака ў Слаўгарадскім і Кармянскім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 352 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Малая Зімніца Слаўгарадскага раёна, вусце за 1 км на ў ад вёскі Ліцвінавічы Кармянскага раёна. Цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня яе 0,9 — 1,5 км. Абалона ў вярхоўі забалочаная, ніжэй сухая, двухбаковая, яе шырыня 0,2 — 0,9 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 17,5 км (выток — 0,5 км вышэй вусця ракі Бычанка), далей слаба меандруе. Шырыня ракі ў межань у сярэдняй плыні 8 — 10 м, у нізкай 3 — 5 м.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рэкі Кармянскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Сажа
Катэгорыя·Рэкі Слаўгарадскага раёна