wd wp Пошук:

Карыценскі Мох

Карыценскі Мох — гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Створаны ў 1993 годзе для захавання ў натуральным стане балотных масіваў Карыцінскі Мох і Чысцік-1 з характэрнай расліннасцю.

Апісанне

Плошча яго 1,35 тыс. га. Знаходзіцца ў межах Суражскай нізіны на ўсходніх схілах Лепельска-Гарадоцкага ўзвышша. Магутнасць тарфяных пакладаў да 3,7 м. Тарфяныя масівы затрымліваюць ваду ў веснавую паводку, пры выпадзенні ападкаў падтрымліваюць водны рэжым на прылеглых тэрыторыях, з’яўляюцца крыніцай сілкавання рэк Аўсянкі, Громаці, Рабінкі, Ныркі, Кабішчанкі. Балоты знаходзяцца недалёка ад поймы ракі Аўсянкі, дзе растуць рэдкія рэліктавыя віды — луннік ажываючы і вадзяны арэх.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·1993 год у Беларусі
Катэгорыя·Геаграфія Гарадоцкага раёна