wd wp Пошук:

Кароткая гісторыя Беларусі

«Кароткая гісторыя Беларусі» — першая кніга, прысвечаная гісторыі Беларусі, дзе Беларусь разглядаецца як асобны суб’ект, а таксама першы вучэбны дапаможнік, напісаны беларусам для беларусаў. Аўтар кнігі, Вацлаў Ластоўскі, напісаў яе, каб пашырыць сярод беларусаў гістарычныя веды пра свой край[1].

Вацлаў Ластоўскі не праводзіў спецыяльных гістарычных даследаванняў і не меў сістэматычнай гістарычнай адукацыі. Ягоная праца носіць кампіляцыйны характар. Аўтар карыстаўся працамі расейскіх, польскіх і ўкраінскіх гісторыкаў[1].

У выданні прысутнічала 40 малюнкаў, рэпрадукцый і фатаграфій з каментарамі да іх[1].

Значэнне

Упершыню Вацлаў Ластоўскі прадставіў беларускі народ не як аб’ект, на які ўздзейнічаюць суседзі, а як самастойны суб’ект гісторыі. Ён жа ўпершыню зважаў, што пад тэрмінамі «літоўскі» ды «рускі» хаваецца беларуская спадчына. У кнізе Ластоўскі таксама выклаў сваю перыядызацыю гісторыі Беларусі, якая стала першай спробай гэтага[1].

Упершыню Ластоўскі прывёў правільную паслядоўнасць вялікіх князёў літоўскіх, да яго ўсе вялікія князі пасля Жыгімонта Кейстутавіча значыліся як польскія каралі. Польскія і расійскія гісторыкі ігнаравалі факт існавання Вялікага Княства Літоўскага і ягоных гаспадароў[1].

Перыядызацыя

Вацлаў Ластоўскі вылучыў 5 перыядаў, засноўваючыся на агульнадзяржаўным падыходзе, які тады быў папулярны ў расійскай гістарыяграфіі:[1]

Крытыка

Кніга ў свой час крытыкавалася польскімі і расейскімі гісторымі, бо, на іх думку, яна скажала гісторыю[1].

Выданні

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Багдановіч, Іван Іванавіч. Значэнне «Кароткай гісторыі Беларусі» В. Ластоўскага ў гістарычнай адукацыі ў Беларусі(бел.) . — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Творы на беларускай мове
Катэгорыя·Творы Вацлава Ластоўскага
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі
Катэгорыя·Кнігі 1910 года
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта