«Кароткая гісторыя Беларусі» — першая кніга, прысвечаная гісторыі Беларусі, дзе Беларусь разглядаецца як асобны суб’ект, а таксама першы вучэбны дапаможнік, напісаны беларусам для беларусаў. Аўтар кнігі, Вацлаў Ластоўскі, напісаў яе, каб пашырыць сярод беларусаў гістарычныя веды пра свой край[1].
Вацлаў Ластоўскі не праводзіў спецыяльных гістарычных даследаванняў і не меў сістэматычнай гістарычнай адукацыі. Ягоная праца носіць кампіляцыйны характар. Аўтар карыстаўся працамі расейскіх, польскіх і ўкраінскіх гісторыкаў[1].
У выданні прысутнічала 40 малюнкаў, рэпрадукцый і фатаграфій з каментарамі да іх[1].
Упершыню Вацлаў Ластоўскі прадставіў беларускі народ не як аб’ект, на які ўздзейнічаюць суседзі, а як самастойны суб’ект гісторыі. Ён жа ўпершыню зважаў, што пад тэрмінамі «літоўскі» ды «рускі» хаваецца беларуская спадчына. У кнізе Ластоўскі таксама выклаў сваю перыядызацыю гісторыі Беларусі, якая стала першай спробай гэтага[1].
Упершыню Ластоўскі прывёў правільную паслядоўнасць вялікіх князёў літоўскіх, да яго ўсе вялікія князі пасля Жыгімонта Кейстутавіча значыліся як польскія каралі. Польскія і расійскія гісторыкі ігнаравалі факт існавання Вялікага Княства Літоўскага і ягоных гаспадароў[1].
Вацлаў Ластоўскі вылучыў 5 перыядаў, засноўваючыся на агульнадзяржаўным падыходзе, які тады быў папулярны ў расійскай гістарыяграфіі:[1]
Кніга ў свой час крытыкавалася польскімі і расейскімі гісторымі, бо, на іх думку, яна скажала гісторыю[1].