wd wp Пошук:

Карманоўскае

Кармано́ўскае — возера ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Клява, за 16 км у напрамку на паўночны захад ад горада Бялынічы, за 0,1 км на захад ад вёскі Карманоўка.

Плошча паверхні возера 0,3 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,62 км. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Найбольшая глыбіня 7,5[1] м. Аб’ём вады каля 1[1] млн. м³.

Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя. Вышыня схілаў 3—5 м. Вакол возера забалочаная пойма[1]. Берагі нізкія, пясчаныя[1], месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае[1]. Дно выслана слоем сапрапелю.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, карась.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Бялыніцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Бярэзіны