У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фішэр.
Карл фон Фішэр (ням.: Karl (Carl) von Fischer; 19 верасня 1782, Мангейм — 11 лютага 1820, Мюнхен) — нямецкі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.
Карл фон Фішэр пачаў вывучаць архітэктуру ў 1796 годзе, затым тры гады вучыўся дойлідству ў Вене. У 1808 годзе стаў прафесарам архітэктуры, першым прафесарам архітэктуры Мюнхенскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Пераважная большасць (а менавіта 36) пабудоў аўтарства Фішэра была знішчана ў выніку бамбаванняў(англ.) бел. у гады Другой сусветнай вайны. Дом самаго Фішэра быў разбураны нацыстамі для ўзвядзення на яго месцы «Храма Славы» НСДАП.
Сярод захаваных работ Карла фон Фішэра — будынак мюнхенскага Нацыянальнага тэатра, размешчаныя таксама ў Мюнхене палац прынца Карла і бальніца ля Зэндлінгскіх варот.
Карл фон Фішэр памёр ад рака лёгкіх, выкліканага сухотамі і быў пахаваны на Старых паўднёвых могілках Мюнхена.