wd wp Пошук:

Карл фон Фішэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фішэр.

Нацыянальны тэатр у Мюнхене

Карл фон Фішэр (ням.: Karl (Carl) von Fischer; 19 верасня 1782, Мангейм — 11 лютага 1820, Мюнхен) — нямецкі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.

Біяграфія

Карл фон Фішэр пачаў вывучаць архітэктуру ў 1796 годзе, затым тры гады вучыўся дойлідству ў Вене. У 1808 годзе стаў прафесарам архітэктуры, першым прафесарам архітэктуры Мюнхенскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Пераважная большасць (а менавіта 36) пабудоў аўтарства Фішэра была знішчана ў выніку бамбаванняў(англ.) бел. у гады Другой сусветнай вайны. Дом самаго Фішэра быў разбураны нацыстамі для ўзвядзення на яго месцы «Храма Славы» НСДАП.

Сярод захаваных работ Карла фон Фішэра — будынак мюнхенскага Нацыянальнага тэатра, размешчаныя таксама ў Мюнхене палац прынца Карла і бальніца ля Зэндлінгскіх варот.

Карл фон Фішэр памёр ад рака лёгкіх, выкліканага сухотамі і быў пахаваны на Старых паўднёвых могілках Мюнхена.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Karl von Fischer — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 6 лютага 2020.
  4. Karl von Fischer // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Carl von Fischer // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. 1 2 3 4 5 RKDartists Праверана 2 сакавіка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пахаваныя на Старых паўднёвых могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1782 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1820 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ад раку лёгкага
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Архітэктары Германіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мюнхене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мангейме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Мюнхена