wd wp Пошук:

Карл фон Трыр

Карл Бесарт фон Трыр (ням.: Karl Bessart von Trier; каля 1265, Трыр — 11 лютага 1324, Трыр) — 16-ы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна з 1311 па 1324 год.

Біяграфія

Нарадзіўся каля 1265 года ў Трыры ў дваранскай сям’і фон Эрэн. Двое яго братоў, двое пляменнікаў і бацька таксама былі членамі Ордэна, прычым бацька ўступіў у яго ўжо ў пажылым узросце. Для свайго часу Карл быў высокаадукаваным чалавекам, валодаў замежнымі мовамі і добрымі дыпламатычнымі здольнасцямі. Паводле слоў храніста Пятра з Дуйсбурга, ён быў настолькі красамоўны, што яго прамовамі заслухоўваліся нават яго ворагі[3].

Напачатку 1290-х гадоў займаў пасаду комтура Бавуара ў графстве Шампань, пазней быў накіраваны ў Бейлівік. У 1304 годзе быў прызначаны вялікім комтурам, гэта значыць намеснікам вялікага магістра Зігфрыда фон Фейхтвангена ў Венецыі. У якасці яго пераемніка ўлетку 1311 года Карл фон Трыр быў выбраны новым вялікі магістрам і пераехаў у новую рэзідэнцыю Ордэна замак Марыенбург пад Данцыгам.

Кіраванне Карла фон Трыра было адзначана ўнутранымі разладамі і знешнімі войнамі. Ён імкнуўся захаваць дружалюбныя адносіны з суседзямі, акрамя язычнікаў-літоўцаў, аднак бесперапынная вайна з вялікім князем літоўскім Гедзімінам развівалася не занадта ўдала для Ордэна. Няўдачы ў барацьбе з язычнікамі, а таксама правядзенне радыкальных рэформаў у адміністрацыйнай і духоўнай сферах стварылі ўмовы для фарміравання апазіцыі. Не паляпшаў сітуацыю і суровы голад 1315 года.

Асноўнымі праціўнікамі вялікага магістра былі вялікі комтур Ота фон Лютэнберг і вялікі гаспітальер Фрыдрых фон Вільдэнберг, якія ў 1317 годзе арганізавалі сход ордэнскага капітула, пасля якога Карл фон Трыр быў вымушаны падаць у адстаўку і пакінуць Прусію.

На баку фон Трыра выступіў Папа Рымскі Ян XXII, які асудзіў рашэнне капітула і загадаў склікаць новы. 12 сакавіка 1318 года на генеральным капітуле ў Эрфурце Карл пагадзіўся прыняць пасаду вялікага магістра зноў, аднак у Прусію так і не вярнуўся.

Апошнія гады ён пражыў у Трыры, дзе і памёр 11 лютага 1324 года. Пахаваны ў царкве Св. Кацярыны ў Трыры.

Зноскі

  1. Karl von Trier // NUKAT — 2002.
  2. Karl von Trier // MAK
  3. Петр из Дусбурга. Хроника земли Прусской / Пер. В. И. Матузовой. — М.: Ладомир, 1997. — С. 170.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Зігфрыд фон Фейхтванген
Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
13111324
Пераемнік:
Вернер фон Орзельн
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Трыры
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1265 годзе
Катэгорыя·Вялікія магістры тэўтонскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Трыры
Катэгорыя·Памерлі ў 1324 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Трыры