Карл Філіп Готліб фон Клаўзевіц (ням.: Carl Philipp Gottlieb von Clausewitz; 1 чэрвеня 1780, Бург, Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя — 16 лістапада 1831, Брэслау, Прусія) — прускі военачальнік, ваенны тэарэтык. У 1812—1814 гадах служыў у рускім войску. Сваім сачыненнем «Пра вайну» зрабіў пераварот у тэорыі і асновах ваенных навук.