wd wp Пошук:

Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі

Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі (ням.: Karl Friedrich, Herzog zu Holstein-Gottorp; 30 красавіка 1700 — 18 чэрвеня 1739, Рольфсгаген) — герцаг Гольштэйна з роду Готарпаў, бацька расійскага імператара Пятра III, пляменнік шведскага караля Карла XII (сын яго сястры Гедвігі Сафіі), зяць Пятра I і Кацярыны I.

У Швецыі

Калі Карлу было 2 гады, яго бацька, герцаг Шлезвіга Фрыдрых IV, загінуў падчас Паўночнай вайны. Датчане акупавалі зямлі, якія належалі яму, і Карл разам з маці быў вымушаны эміграваць да двара яе брата ў Швецыю. Дамаганням Карла Фрыдрыха на шведскі прастол пасля гібелі дзядзькі ў 1718 годзе перашкодзіла каралева Ульрыка Элеанора, малодшая сястра Карла XII.

Мір шведаў з датчанамі ў 1720 годзе пахаваў надзею Карла на вяртанне фамільных маёнткаў, хоць яго правы на шведскі прастол працягвала адстойваць т.зв. гальштынская партыя.

У Расіі

Застаўшыся бедным сваяком пры шведскім двары, герцаг па парадзе свайго першага міністра Басевіца ў 1721 годзе пераехаў у Расію, дзе ў рамках наладжвання руска-шведскіх адносін пасля заканчэння Паўночнай вайны ажаніўся з Ганнай Пятроўнай, дачкой Пятра Вялікага. У нявесты гэты шлюб выклікаў агіду з-за таго, што герцаг, як ёй гэта перадавалі, «шукаў у ніжэйшых класах наёмнага кахання». Пасля жаніцьбы ён застаўся жыць у Пецярбургу, прычым у першыя гады па смерці імператара стаў адным з членаў Вярхоўнага тайнага савета.

Падрабязнасці пра знаходжанне герцага ў Расіі вядомыя з дзённіка, які вёў яго камер-юнкер Берггальц. Ён акуратна ўносіў запісы пра тое, што кожны дзень рабіў герцаг, як ён піў, як пасціўся, хварэў і лячыўся, у якія гадзіны выйшаў з дому і г.д. З вялікай увагай апісаны танцы герцага, да якіх ён быў вялікім аматарам. Аснову дзённіка складае камер-фур’ерскі журнал.

У Гальштыніі

Карл Фрыдрых выдаліў Басевіца і вярнуўся ў Гальштынію ў 1727 годзе, калі стала зразумела, што яго жонка не зможа атрымаць у спадчыну вакантны рускі прастол. Ён пасяліўся ў герцагскім палацы ў Кілі, дзе ў яго нарадзіўся сын Карл Петэр Ульрых — будучы імператар Пётр III. З дзіцячых гадоў ён рыхтаваў сына да непазбежнасці вайны з датчанамі за акупаваныя землі на поўначы Шлезвіга. Памёр ва ўзросце 39 гадоў і быў пахаваны ў былым кляштары горада Бордэсхальм (т.зв. «руская капэла»).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104193360 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104193360 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Karl Fredrik — 1917.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Члены Вярхоўнага тайнага савета
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прынцы Швецыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі ў Шлезвіг-Гольштэйне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Памерлі ў 1739 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Гольштэйн-Готарпская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Шлезвіга
Катэгорыя·Гольштэйн-Готарпская дынастыя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1700 годзе