wd wp Пошук:

Карл Петэр Тунберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тунберг.

Карл Петэр Тунберг (шведск.: Carl Peter Thunberg, 11 лістапада 17438 жніўня 1828) — шведскі вучоны-натураліст, за ўклад у навуку яго называюць «бацькам паўднёваафрыканскай батанікі» і «японскім Лінеем».

Карл Петэр Тунберг нарадзіўся ў горадзе Ёнчэпінг, Швецыя і, паступіўшы ва ўніверсітэт горада Упсала, стаў вучнем Карла Лінея ў год, калі выдатнаму навукоўцу быў прысвоены рыцарскі тытул за навуковыя дасягненні. Ва ўніверсітэце Тунберг вывучаў натурфіласофію і медыцыну, атрымаўшы ў 1767 годзе навуковую ступень, абараніўшы дысертацыю на тэму «De venis resorbentibus».

У 1770 Тунберг пакінуў Швецыю, пераехаўшы ў Парыж, дзе працягваў вывучаць медыцыну і прыродазнаўства. 1771 Тунберг жыў у Амстэрдаме і Лейдэне, вывучаючы батанічныя сады і музеі Галандыі. Там, Джон Бурман, па рэкамендацыі Карла Лінея, прапанаваў яму наведаць галандскія калоніі ў Японіі, каб сабраць асобнікі для галандскіх батанічных садоў.

У 1772 годзе па даручэнні Галандскай Ост-Індскай кампаніі ён адправіўся ў якасці ўрача на мыс Добрай Надзеі, дзе прабыў тры гады. Тунберг, ведаючы пра тое, што ў тыя часы Японія дазваляла ўезд у сваю краіну толькі галандскім гандлярам, вывучыў галандскую мову, каб мець магчымасць выдаваць сябе за галандца. Акрамя таго ў Кейптаўне Тунберг атрымлівае ступень доктара медыцыны, а таксама здзяйсняе тры вельмі небяспечныя экспедыцыі ўнутр мацерыка, сабраўшы вялікую колькасць асобнікаў флоры і фаўны паўднёвай Афрыкі.

У сакавіку 1775 года Тунберг пераязджае на Яву, затым два месяцы праводзіць у Батавіі, наведвае Самаранг і Буітэнзорг і, затым, адпраўляецца ў Японію.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119036495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119036495 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Thunberg C. P. Travels at the Cape of Good Hope, 1772–1775Cape Town: Van Riebeeck Society, 1986.
  5. Uppsala domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/ULA/11632/F/4 (1818-1846), bildid: C0004350_00076 Праверана 26 мая 2019.
  6. Carl Peter Thunberg 1743–1828. Botaniker, läkare.Шведская царква. Праверана 26 мая 2019.
  7. Thunberg, C P // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/94324134Svenska gravar. Праверана 2 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1828 годзе
Катэгорыя·Заолагі Швецыі
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Вучні Карла Лінея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ёнчэпінгу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1743 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Медыкі Швецыі
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Пахаваныя на Старых могілках (Упсала)
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Батанікі Швецыі
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада