У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Цыглер. Карл Вальдэмар Цыглер (ням.: Karl Waldemar Ziegler; 26 лістапада 1898, Хельза, каля Каселя — 11 жніўня 1973, Мюльгайм-на-Руры) — нямецкі хімік.
Скончыў Марбургскі ўніверсітэт (1920), выкладаў там жа (1923—1926). Прафесар (1928—1936) Гайдэльбергскага ўніверсітэта. Дырэктар хімічнага інстытута пры ўніверсітэце ў Гале (1936—1943); дырэктар інстытута даследавання вуглю ў Мюльгайм (1943—1969), адначасова загадчык кафедры ў Вышэйшай тэхнічнай школе Ахена (з 1947).
Нобелеўская прэмія па хіміі (1963, сумесна з Дж. Натай).