wd wp Пошук:

Карл Іванавіч Бланк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бланк. Карл Іванавіч Бланк (руск.: Карл Иванович Бланк; 1728 — 1793) — маскоўскі архітэктар і інжынер-будаўнік, адзін з апошніх майстроў барока і першы па часе архітэктар ранняга класіцызму. Вядомы храмавымі пабудовамі (храмы Тройцы ў Сярэбраніках(руск.) бел., Міколы ў Званарах(руск.) бел.) і будынкам выхаваўчага дома(руск.) бел. на Маскварэцкай набярэжнай(руск.) бел.. Сын архітэктара І. Я. Бланка(руск.) бел..

Біяграфія

Паходжанне і дзяцінства

Паходзіць з роду французскіх гугенотаў, якія некалі збеглі ў Германію. Дзед архітэктара, Якаў — каваль, які прыехаў на Аланецкі завод пры Пятры I. Бацька, Іван Якаўлевіч, пачынаў перакладчыкам пры нямецкіх архітэктарах, запрошаных у Пецярбург, а пасля сам стаў архітэктарам, памочнікам П. М. Яропкіна. У 1740 годзе Яропкін быў пакараны смерцю па справе А. П. Валынскага, а І. Я. Бланк «адкараскаўся» лупцоўкай пугай і вечнай спасылкай у Сібір з усёй сям’ёй. Маці Карла памерла па дарозе. Неўзабаве пасля прыбыцця ссыльных у Табольск у Пецярбургу адбыўся пераварот, і сям’і было дазволена вярнуцца ў Маскву. У Табольску Карл пазнаёміўся са сваім равеснікам А. П. Какорынавым, які апынуўся здольным вучнем І. Я. Бланка і адправіўся разам з Бланкамі ў Маскву.

Маскоўскі перыяд

План Васкрасенскага сабора для Новаіерусалімскага манастыра

Іван Якаўлевіч памёр неўзабаве пасля вяртання; Карл Бланк і Аляксандр Какорын працягвалі працаваць у будаўнічых камандах І. К. Корабава і П. Обухава, а ў 1749 годзе Карл Бланк здаў экзамен на званне гезеля (памочніка архітэктара) самому Растрэлі і быў прыкамандзіраваны ў памагатыя да А. П. Яўлашава. Па ініцыятыве Растрэлі Бланк працаваў над праектам аднаўлення Васкрасенскага сабора Новаіерусалімскага манастыра(руск.) бел., але гэты першы праект не быў рэалізаваны, і толькі ў 17561759 Бланк асабіста ўзначаліў рэканструкцыю Новага Ерусаліма. Самастойныя практычныя работы Бланка ранніх гадоў, такія, як маскоўскі Аненгоф(руск.) бел., не захаваліся.

Самастойная прафесійная дзейнасць

Карл Іванавіч Бланк быў значна адораны. Ужо іспыты ў надворнага архітэктара Растрэлі праявілі яго выдатныя здольнасці. Практычная праца на будаўнічых плошчах пазней гэта пацвердзіць не адзін раз. Архітэктар браўся як за ўласнае праектавання (праект сядзібнага палаца для фельдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага, Качанаўка(руск.) бел.), так і за рэалізацыю чужых праектных рашэнняў. Карл Бланк праявіў здольнасці інжынера шырокага маштабу пры рэалізацыі шырокага, да гэтага часу не бачанага, даху-шатра Новаіерусалімскага манастыра, прапанаванага Растрэлі. Вопыт архітэктара, які практычна мог выканаць як званіцу, царкву для горада, так і незвычайны паркавы павільён, праект паркавага ўчастка як садоўнік, зрабіў яго ўніверсальным спецыялістам. Усё гэта спатрэбілася пры стварэнні велічнага палацава-паркавага комплексу Аненгоф(руск.) бел. у Лефортаве(руск.) бел. ў даліне ракі Яўзы з шэрагам збудаванняў рознага прызначэння ў асяроддзі садоў барока (знішчана).

Эластычнасць творчага таленту Карла Бланка дазволіла працаваць у стылях барока, ракако і ранняга класіцызму, пра што сведчыць эвалюцыя творчага шляху архітэктара, а таксама творы ўласныя або за праектам іншых архітэктараў, сярод якіх Барталамеа Растрэлі, Васіль Бажэнаў, Юрый Калагрываў(руск.) бел. і Мацвей Казакоў.

Росквіт творчасці Бланка — 1760-я гады. Вялікім асабістым поспехам стала афармленне горада для каранацыі Кацярыны II. У Маскве архітэктар жыў на Раждзественцы(руск.) бел. ва ўладаннях графа І. І. Варанцова(руск.) бел. і фактычна стаў яго хатнім архітэктарам. Ва ўладаннях Варанцовых Бланк пабудаваў маскоўскую царкву Мікалая Цудатворца ў Званарах(руск.) бел. (Раждзественка, 15/8) і Спасаўскую царкву ў падмаскоўным Воранаве(руск.) бел..

У Маскве Бланк таксама будаваў:

Некаторыя аўтары таксама прыпісваюць Бланку праект сядзібнай царквы ў маёнтку Траецкае-Кайнарджы(руск.) бел., цяпер г. Жалезнадарожны. Меркаванне заснавана на згадванні прозвішча Бланка ў сямейнай перапісцы графаў Румянцавых(руск.) бел., аднак Бланк мог быць заняты на пабудове і як архітэктар, і як кіраўнік, і проста як кансультант.

У 17641781 гадах Бланк будуе свой найбуйнейшы праект — маскоўскі Выхаваўчы дом(руск.) бел.. Ён пабудаваў заходні і цэнтральны карпусы. Грошай не хапіла і будаўніцтва спынілі. Сіметрычны ўсходні корпус дабудавалі толькі ў 1940-я гады. Гэты будынак быў разлічаны на 8 тысяч выхаванцаў, якіх выхоўвалі як «новую пароду людзей». Утапічная ідэя выхавання не спраўдзілася, але стала базай для адукацыйных устаноў Расійскай імперыі. Само памяшканне — эпоха ў маскоўскай архітэктуры, пункт павароту ад барока да класіцызму. Апошні магутна і афіцыйна падтрымлівала імператрыца Кацярына II. Для свайго часу строгія фасады Выхаваўчага дома здаваліся скупымі, аскетычнымі, і толькі праз чвэрць стагоддзя класічны стыль стаў пануючым ў расійскай архітэктуры.

У тыя ж гады Бланк, як найбольш дасведчаны маскоўскі архітэктар, запрашаўся на кіраванне буйнымі будаўнічымі праектамі, такімі, як Кацярынінскі палац(руск.) бел. і Сенацкі палац(руск.) бел. у Крамлі. Аднак менавіта ад праектавання Сената ён быў адхілены ў першы ж год работ — праект быў перададзены М. Ф. Казакову. Да канца жыцця Бланк быў запатрабаваны прыватнымі заказчыкамі — і як архітэктар, і як «кансультант па вытанчанасці». У прыватнасці, кансультаваў П. Б. Шарамецьева(руск.) бел. ў час пабудовы Кускоўскага палаца(руск.) бел., і сам пабудаваў у Кускове аранжарэю, «Эрмітаж» і «Галандскі домік». Таксама быў кансультантам пры будаўніцтве палаца Румянцавых — Паскевічаў.

Ацэнкі творчасці

Прыхільнікам творчасці архітэктара Карла Бланка ў XX стагоддзі быў вядомы расійскі гісторык архітэктуры Пётр Бараноўскі(укр.) бел., які спрабаваў выратаваць збудаванні мастака ў гады разбурэнняў і рэканструкцый Масквы ў сталінскія часы. Станоўчыя ацэнкі збудаванням Карла Бланка даў і мастацтвазнавец Ігар Эмануілавіч Грабар.

Сям’я

Бланк з жонкай мелі пецярых дзяцей, сярод яго нашчадкаў — дзекабрыст М. В. Басаргін(руск.) бел. (унук) і П. П. Сямёнаў-Цянь-Шанский(руск.) бел..

Зноскі

  1. 1 2 Karl Blank // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Karl Ivanovič Blank // MAK

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1793 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Архітэктары Балашыхі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Сасланыя ў Табольск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэстаўратары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1728 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары Масквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных