wd wp Пошук:

Карла Рубія

Карла Рубія (італ.: Carlo Rubbia; нар. 31 сакавіка 1934, Гарыцыя, Італія) — італьянскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1984), сумесна з Сімонам ван дэр Мерам, «за вырашальны ўклад у вялікі праект, ажыццяўленне якога прывяло да адкрыцця квантавага поля W і Z — пераносчыкаў слабога ўзаемадзеяння».

Біяграфія

Рубія нарадзіўся ў невялікім італьянскім мястэчку Гарыцыя. Пасля заканчэння школы ён паступіў на фізічны факультэт Пізанскага ўніверсітэта, дзе абараніў пазней дыплом па тэме эксперыментаў з касмічнымі прамянямі. У 1958 годзе ён становіцца даследчыкам ў Калумбійскім універсітэце (ЗША) з мэтай набрацца вопыту і пазнаёміцца ​​з паскаральнікамі элементарных часціц.

Прыкладна ў 1960 годзе ён вярнуўся ў Еўропу, яго прывабіла праца ў ЦЕРН, дзе ён працаваў над эксперыментамі па структуры слабых узаемадзеянняў. У 1970 годзе ён становіцца прафесарам фізікі ў Гарвардскім універсітэце, але працягвае працаваць у ЦЕРН. У 1976 годзе ён прапанаваў перарабіць паскаральнік SPS (супер-пратонны сінхратрон) для сутыкненняў пратонаў і антыпратонаў у адным і тым жа коле. Пасля гэтага была пабудавана першая ў свеце антыпратонная фабрыка. Калайдэр пачаў працу ў 1981 годзе, пасля чаго ў студзені 1983 года з’явілася паведамленне аб тым, што былі зарэгістраваныя W-базоны. Праз некалькі месяцаў былі зарэгістраваныя таксама больш няўлоўныя Z-базоны.

У наступным, 1984 годзе, Карла Рубія і Сімон ван дэр Мер атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Паміж адкрыццём і ўзнагароджаннем прайшоў інтэрвал часу, які з’яўляецца адным з самых кароткіх у гісторыі Нобелеўскай прэміі.

Рубія працягваў працаваць на эксперыменце UA1 і ў якасці гарвардскага прафесара да 1989 г, калі ён перайшоў на пасаду генеральнага дырэктара ЦЕРНа, на якой заставаўся да 1993 года.

Рубія належыць наватарская канцэпцыя прылады ядзернага рэактара пад назвай памнажальнік энергіі. Гэтая прынцыпова бяспечная канцэпцыя спалучае паскаральнік і падкрытычны ядзерны рэактар, у якім у якасці паліва выкарыстоўваецца распаўсюджаны элемент торый, і ў якім прынцыпова не можа адбыцца некантралюемая ланцуговая рэакцыя. Акрамя таго, ядзерныя адкіды, якія ўзнікаюць пры працы такога рэактара застаюцца небяспечнымі на працягу значна меншага прамежку часу, чым у выпадку звычайных рэактараў. Таксама ў гэтым рэактары магчымая утылізацыя ядзерных адходаў ад звычайных атамных рэактараў і ператварэнне іх у менш небяспечныя рэчывы.

Да 15 ліпеня 2005 года Рубія быў прэзідэнтам ENEA — італьянскага інстытута па новых тэхналогіях, энергіі і навакольнага асяроддзя.

Станам на 2007 год Рубія з’яўляецца прафесарам універсітэта Павіі і працуе ў праекце па будаўніцтве установак сонечнай тэрмальнай энергіі ў Іспаніі.

Зноскі

  1. 1 2 Carlo Rubbia – Facts Праверана 3 снежня 2013.
  2. Carlo Rubbia // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134039866 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  5. Carlo RubbiaPontifical Academy of Sciences. Праверана 19 лістапада 2013.
  6. Scheda del socioAccademia Nazionale dei Lincei. Праверана 19 лістапада 2013.
  7. 1 2 3 Carlo RubbiaPontifical Academy of Sciences. Праверана 16 лістапада 2013.
  8. Руббия КарлоРоссийская академия наук. Праверана 2 снежня 2013.
  9. 1 2 Carlo RubbiaPontifical Academy of Sciences. Праверана 2 снежня 2013.
  10. List of the members (Fellows and Honorary members) of the European Academy of SciencesEuropean Academy of Sciences. Праверана 16 лістапада 2013.
  11. Foreign Members of the Royal SocietyRoyal Society. Праверана 16 лістапада 2013.
  12. Carlo RubbiaNational Academy of Sciences. Праверана 2 снежня 2013.
  13. 1 2 3 4 Carlo RubbiaPontifical Academy of Sciences. Праверана 3 снежня 2013.
  14. Elenco cronologico Soci NazionaliAccademia Nazionale delle Scienze detta dei XL. Праверана 3 снежня 2013.
  15. Professor Carlo RubbiaAmerican Academy of Arts and Sciences. Праверана 3 снежня 2013.
  16. Członkowie zagraniczniPAN. Праверана 3 снежня 2013.
  17. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=RUBBIA,%20Carlo Праверана 26 сакавіка 2019.
  18. Carlo RubbiaHrvatska akademija znanosti i umjetnosti. Праверана 3 снежня 2013.
  19. https://www.ae-info.org/ae/User/Rubbia_Carlo

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Гарыцыя
Катэгорыя·Фізікі Італіі
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Пізанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Павійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Замежныя члены РАН
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных