wd wp Пошук:

Карлас Тэвес

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ка́рлас Альбе́рта Тэ́вес (ісп.: Carlos Alberto Tévez; нар. 5 лютага 1984, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2004—2015).

Клубная кар’ера

Тэвес пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе «Бока Хуніярс» ва ўзросце шаснаццаці гадоў. У першы раз ён выйшаў на поле 21 кастрычніка 2001 года ў матчы супраць «Тальерэс». У складзе аргенцінскага клуба Тэвес дасягнуў прыкметнага поспеху, некалькі разоў стаўшы чэмпіёнам краіны і некалькі міжнародных кубкаў.

У снежні 2004 года Тэвес перайшоў у склад бразільскага клуба «Карынтыянс» за 20 млн долараў. Гэтая здзелка стала самым гучным трансферам за ўсю гісторыю амерыканскага футбола. Першапачаткова Тэвес не быў добра сустрэты заўзятарамі «Карынтыянса» — уключаючы прэзідэнта Бразіліі Лулу да Сілву. Аднак неўзабаве ён стаў капітанам і зоркай каманды, якая пад яго кіраўніцтвам выйграла ў 2005 годзе чэмпіянат Бразіліі.

23 жніўня 2006 года выданне «Sky Sports» абвясціла, што Тэвес вырашыў скончыць свой ​​выступ за «Карынтыянс». У артыкуле сцвярджалася, што ён, верагодна, адправіцца ў Еўропу, у «Чэлсі» альбо «Манчэстэр Юнайтэд». Але 31 жніўня, у дзень закрыцця еўрапейскага трансфернага вакна, Тэвес паведаміў на сваім уэб-сайце, што ён і Хаўер Маскерана пераходзяць у «Вест Хэм Юнайтэд» за 12 млн фунтаў стэрлінгаў. Гэтая здзелка шакавала футбольны свет і спарадзіла мноства чутак у прэсе адносна сапраўднай прыроды і ўмоў трансферу.

Пераход Тэвеса ў «Манчэстэр Юнайтэд» быў спалучаны з вялікімі цяжкасцямі, паколькі першапачаткова кіраўніцтва «Вест Хэма» не жадала вызваляць аргенцінца ад клубнай рэгістрацыі. Аднак, разарваўшы кантракт з «малатабойцамі», Тэвес узгадніў умовы сваёй двухгадовай арэнды з «Манчэстэр Юнайтэд» падпісаўшы новы кантракт 10 жніўня 2007 года[4]. Ужо праз пяць дзён, 15 жніўня 2007 года аргенцінец дэбютаваў за «Юнайтэд» выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Портсмута». У гэтай гульні ён адзначыўся галявой перадачай на Пола Скоўлза, што дазволіла зрабіць выніковы лік матча 1:1. Свой першы гол за «Юнайтэд» Тэвес забіў 23 верасня 2007 года ў пераможным хатнім паядынку супраць «Чэлсі».

30 чэрвеня 2009 года тэрмін дзеяння арэнднага дагавора паміж «Media Sports Investments» (MSI) і «Манчэстэр Юнайтэд» скончыўся, і Тэвес пакінуў клуб на правах вольнага агента. Праз два тыдні, 14 ліпеня, ён перайшоў у «Манчэстэр Сіці» падпісаўшы з клубам пяцігадовы кантракт. На працягу свайго першага сезона ў «Сіці» Тэвес быў тройчы прызнаны іграком месяца ў клубе, а таксама ўганараваны прэстыжнай узнагародай іграка месяца англійскай Прэм’ер-лігі.

26 чэрвеня 2013 года афіцыйны сайт «Ювентуса» паведаміў аб падпісанні трохгадовага кантракту з Тэвесам. У новым клубе аргенцінец атрымаў 10 нумар, пад якім да яго гуляў легендарны футбаліст клуба Алесандра Дэль П’ера. Паводле паведамленняў СМІ сума трансферу склала 12 млн еўра. У складзе «Ювентуса» Карлас здолеў стаць адным з лідараў, двойчы дапамог клубу стаць чэмпіёнам Італіі.

У чэрвені 2015 года, калі Тэвес выступаў за зборную на Кубку Амерыкі, было абвешчана аб вяртанні нападніка ў «Бока Хуніярс»[5]. У складзе «Бока Хуніярс» выйграў чэмпіянат і Кубак Аргенціны. У снежні 2016 года падпісаў кантракт з кітайскім клубам «Шанхай Шэньхуа»[6], дзе стаў самым высокааплачваемым футбалістам свету.

У студзені 2018 года стала вядома аб тым, што Тэвес вяртаецца ў «Бока Хуніярс»[7]. Пакінуў клуб у чэрвені 2021 года. У чэрвені 2022 года, пасля года без клуба, абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Міжнародная кар’ера

Дэбют Тэвеса за зборную Аргенціны адбыўся 30 сакавіка 2004 года ў матчы адборачнага тура чэмпіянату свету 2006 года супраць зборнай Эквадора. Зборная Аргенціны паспяхова прайшла кваліфікацыю і атрымала пуцёўку ў фінальную стадыю турніру.

Дасягненні

«Бока Хуніярс»:

«Карынтыяс»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Ювентус»:

Зборная Аргенціны:

Зноскі

  1. Carlos Tévez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Carlos Tevez // FBref.com
  3. 1 2 http://www.juventus.com/juve/it/campo/giocatori-e-staff/prima/giocatori/attaccanti/010tevez Праверана 27 сакавіка 2014.
  4. Man Utd set to wrap up Tévez deal. BBC
  5. «Бока Хуниорс» объявили о трансфере Тевеса. by.tribuna.com
  6. Карлос Тевес подписал контракт с “Шанхай Шэньхуа” и стал самым высокооплачиваемым игроком мира. football.by
  7. Тевес расторг контракт с «Шанхай Шэньхуа» и планирует вернуться в «Боку Хуниорс». by.tribuna.com
  8. Футбол. “Перестал играть, потому что потерял главного болельщика”. Карлос Тевес объявил о завершении карьеры в 38 лет. pressball.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Бока Хуніярс
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Ігракі ФК Шанхай Шэньхуа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Карынтыянс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта