wd wp Пошук:

Пол Скоўлз

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Пол Ааран Скоўлз (англ.: Paul Aaron Scholes; 16 лістапада 1974 года, Солфард, Англія) — былы англійскі футбаліст, які ўсю сваю кар’еру выступаў за клуб «Манчэстэр Юнайтэд» на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Англіі. Адзін з найлепшых ігракоў свайго пакалення[4].

Скоўлз сем гадоў гуляў за зборную Англіі. Ён удзельнічаў у чатырох вялікіх спаборніцтвах — чэмпіянатах свету 1998 і 2002 гадоў, а таксама ў чэмпіянатах Еўропы 2000 і 2004 гадоў. Пасля Еўра-2004 Скоўлз абвясціў аб завяршэнні сваёй кар’еры ў зборнай, матываваўшы гэта жаданнем засяродзіцца на клубнай кар’еры, а акрамя таго, больш часу праводзіць з сям’ёй.

У канцы сезону 2010/11 Пол скончыў сваю спартыўную кар’еру, аднак 8 студзеня 2012 года было абвешчана, што Пол Скоўлз вяртаецца ў «Манчэстэр Юнайтэд» у якасці іграка да завяршэння сезону 2011/12[5]. Аднак 8 студзеня 2012 года вырашыў застацца ў клубе ў якасці іграка да мая 2013 года[6].

Кар’ера

Пол Скоўлз пачаў трэніравацца з «Манчэстэр Юнайтэд» у 14 гадоў. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, ён не быў членам моладзевай каманды, якая выйграла ў 1992 годзе Моладзевы кубак Англіі. Зрэшты, у наступным сезоне ён дайшоў са сваёй камандай да фіналу. Прафесійная кар’ера Скоўлза ў «Манчэстэр Юнайтэд» пачалася 23 ліпеня 1993 года, аднак на поле ён упершыню выйшаў толькі ў сезоне 1994/95. Яго дэбют адбыўся 21 верасня 1994 года ў матчы Кубка лігі супраць «Порт Вейл».

Трэнерская кар’ера

У лютым 2019 года стаў галоўным трэнерам клуба «Олдэм Атлетык», за які заўзеў з дзяцінства[7], аднак ужо ў сакавіку пакінуў пасаду, правёўшы ў якасці трэнера сем матчаў і атрымаўшы адну перамогу.

Асабістае жыццё

Пол Скоўлз жыве ў Олдэме са сваёй сям’ёй — жонкай Клэр і трыма дзецьмі, Ааранам, Алісіяй і Эйдэнам. Многія адзначаюць у характары Скоўлза незвычайную сціпласць і высокую адданасць гульні[8]. У яго няма асабістага агента, як у большасці футбалістаў, і ўсе перамовы ён вядзе сам. Ён рэдка дае інтэрв’ю і амаль не падпісвае рэкламных кантрактаў.

Дасягненні

Манчэстэр Юнайтэд:

Зноскі

  1. Paul Scholes // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paul Scholes // FBref.com
  3. http://www.transfermarkt.co.uk/paul-scholes/profil/spieler/3397
  4. Stuart Mathieson. Scholes sticks to his guns.
  5. Scholes rejoins United
  6. Sir Alex Ferguson’s Old Trafford farewell in pictures. BBC
  7. Скоулз возглавил «Олдхэм» из 4-го дивизиона Англии. Он болеет за клуб с детства. by.tribuna.com
  8. Ian Ladyman. Scholes has proved that you don’t have to be flash to be a legend in the Premiership.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Англіі
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Солфард Сіці
Катэгорыя·Трэнеры ФК Олдэм Атлетык
Катэгорыя·Члены Залы славы англійскага футбола
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Футбалісты аднаго клуба
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Манчэстэры
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада