wd wp Пошук:

Карал Гофмайстэр

Карал Гофмайстэр (чэшск.: Karel Hoffmeister; 26 верасня 1868, Лібліцы — 23 верасня 1952, Глубока-над-Влтавай) — чэшскі піяніст, музыказнаўца і музычны педагог.

Біяграфія

Вучыўся ў Пражскай арганнай школе ў Ф. З. Скугерскага, ў Пражскай кансерваторыі ў Індржыха Кана фон Альбеста, вывучаў таксама эстэтыку ў Карлавым універсітэце ў Отакара Госцінскага. З 1891 г. выкладаў у Любляне. У 18991902 гг. выступаў у складзе Чэшскага трыа. З 1902 г. прафесар Пражскай кансерваторыі, сярод вучняў Гофмайстэра — Вальтэр Зюскінд, Оскар Маравеца, Іозеф Паленічэк, Уілем Петржэлка. У 1926 г. упершыню ўвёў у Пражскай кансерваторыі курс клавесіна. Займаў пасаду рэктара кансерваторыі ў 19231924, 19301933, 19351936 і 19371938 гг.

У 19071919 гг. разам з Каралам Штэкерам рэдагаваў газету «Музычны агляд» (чэшск.: Hudební revue). Апублікаваў манаграфію пра Антаніна Дворжака (чэшск.: Antonín Dvořák, 1924, некалькі перавыданняў, англійскі пераклад 1928), кнігу ўспамінаў пра Віцезслава Новака (чэшск.: 50 let s Vítězslavem Novákem, 1949), падручнік па фартэпіяна (чэшск.: Klavír; 1939).

Зноскі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Karel Hoffmeister // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 1 2 3 4 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142251895 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Чэхіі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сярэднячэшскім краі
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Чэхіі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
Катэгорыя·Памерлі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Піяністы Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных