wd wp Пошук:

Караль Гутэн-Чапскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чапскі. Караль Юзаф Патрыцы Ігнацы Клеменс Геранім Гутэн-Ча́пскі (1778 — 1836) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч.

Біяграфія

З роду Чапскіх, сын Францішка Станіслава.

Вучыўся ў Віленскім піярскім калегіуме, пасля ў Варшаве.

Шамбялян (камергер) караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ганаровы куратар (папячыцель) школ Слуцкага павета. (1811). У час вайны 1812 пасля адступлення раскіх войск увайшоў у склад створанай у Мінску камісіі часовага кіравання, потым дырэкгар скарбовага аддзела адміністрацыі Мінскага дэпартамента. Пасля разгрому войск Напалеона эмігрыраваў, даставіў у Кракаў касу Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага. Пасля амністыі вярнуўся ў Беларусь. У 1808 і 1816 выбіраўся маршалкам шляхты Мінскага павета. Член масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне» ў Нясвіжы, ганаровы член ложы «Дасканалае адзінства» ў Вільні. Член Адукацыйнай камісіі ў Вільні (1820).

Валодаў Станькавам у Мінскім, Жупранамі ў Ашмянскім павеце.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі мінскія
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Чапскія
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага піярскага калегіума
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1836 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вілейскім павеце
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Дасканалая еднасць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Чапскія
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1778 годзе