wd wp Пошук:

Карагандзінская вобласць

Карагандзінская вобласць (каз.: Қарағанды облысы) — вобласць у цэнтральнай частцы Казахстана, знаходзіцца ў самым цэнтры кантынента Еўразія, амаль роўнааддалена ад Паўночнага Ледавітага і Індыйскага, Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Клімат рэзка-кантынентальны і вельмі засушлівы. Вобласць займае найболей узнёслую частку Казахскага драбнасопачніка — Сары-Аркі.

У наш час Карагандзінская вобласць — самая буйная па тэрыторыі і прамысловым патэнцыяле, багатая мінераламі і сыравінай. Тэрыторыя вобласці ў новых межах складае 427 982 км² (15,7 % агульнай плошчы тэрыторыі Казахстана), займае 49-ае месца ў спісе найбуйнейшых адміністрацыйных адзінак першага ўзроўню ў свеце. У вобласці жыве амаль дзясятая частка ўсяго насельніцтва Казахстана.

На поўначы мяжуе з Акмолінскай вобласцю, на паўночным усходзе — з Паўладарскай, на ўсходзе — з Усходне-Казахстанскай, на паўднёвым усходзе — з Алмацінскай, на поўдні — з Жамбылскай, Паўднёва-Казахстанскай і Кызылардзінскай, на захадзе — з Акцюбінскай і на паўночным захадзе — з Кастанайскай.

Індэкс дарог M.

Зноскі

  1. Об изменении численности населения Республики Казахстан с 1 января 2017 года до 1 ноября 2017 года (нявызн.). Министерство национальной экономики Республики Казахстан. Комитет по статистике.
  2. Агентство Республики Казахстан по статистике. Этнодемографический сборник Республики Казахстан 2015

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карагандзінская вобласць