wd wp Пошук:

Каравайна

Карава́йнавозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на мяжы з Глыбоцкім раёнам ў басейне ракі Нача, за 40 км на паўднёвы захад ад Полацка.

Плошча паверхні 0,64 км². Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,56 км. Даўжыня берагавой лініі 6,17 км. Найбольшая глыбіня 9,1 м, сярэдняя 4,3 м. Аб′ём вады ў возеры 2,78 млн. м³. Плошча вадазбору 2,6 км².

Катлавіна Каравайна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м (на паўднёвым усходзе 4—5 м), стромкія, пясчаныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, вышынёй ад 0,1—0,2 да 0,3—0,5 м. На поўначы і захадзе берагі возера сплавінныя. На захадзе вялікі заліў, акружаны балотам і злучаны з возерам шырокай пратокай. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, месцамі ілістае, глыбей дно выслана сапрапелем.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1,6—2 м, падводнай — да 5 м. З возера выцякае ручай у раку Быстрыца.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя рыбы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці