wd wp Пошук:

Капліца-пахавальня Іолшыных

Капліца-пахавальня Іолшыных — капліца на старых могілках у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Пабудавана на мяжы XIX—XX стагоддзяў. Помнік архітэктуры неарускага стылю[1].

У капліцы пахаваны мецэнаты Васіль Васільевіч Іолшын (1824—1898)[2], рэчыцкі маршалак, і ягоная жонка Варвара Аляксееўна.

Вырашана цэнтрычным чатырохгранным вежападобным збудаваннем, завершаным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Архітэктурны дэкор (прафіляваныя цягі, нішы, сухарыкі, гіркі) выкладзены лякальнай цэглай. Арачныя нішы, праёмы ўваходу і акон аздоблены какошнікамі. Унутры памяшканне перакрыта самкнутым скляпеннем[1].

Зноскі

  1. 1 2 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі.. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  2. Беляева, Г. Н. Неопубликованный русский провинциальный некрополь Николая Михайловича Романова : Могилевская епархия (1908–1911 гг.) / Г. Н. Беляева.. — Могилев: АмелияПринт, 2020. — С. 122. — 160 с. — ISBN 978-985-6891-78-9.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Капліцы Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Рагачоўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Славутасці Рагачова
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Рагачова
Катэгорыя·Капліцы-пахавальні Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі