wd wp Пошук:

Капенгагенскі ўніверсітэт інфармацыйных тэхналогій

Капенгагенскі ўніверсітэт інфармацыйных тэхналогій (дацк.: IT-Universitetet i København) — дацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Капенгагене.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў створаны ў 1999 годзе, што робіць яго самым маладым універсітэтам Даніі. У той час на дацкай мове установа называлася Вышэйшай школай інфармацыйных тэхналогій. У 2003 годзе, калі быў прыняты новы дацкі закон аб універсітэтах, установа была афіцыйна прызнана ўніверсітэтам.

У 2004 годзе ўніверсітэт пераехаў у свой уласны новы будынак у нядаўна забудаваным раёне Капенгагена на востраве Амагер. Новы будынак спраектаваў дацкі архітэктар Хенінг Ларсен. Універсітэт размешчаны прама паміж новым паўднёвым кампусам Капенгагенскага ўніверсітэта і штаб-кватэрай Дацкай вяшчальнай карпарацыі, а таксама недалёка ад станцыі метро. У 2020 годзе ўніверсітэт пашырыў кампус, атрымаўшы памяшканні ў суседнім комплексе.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1999 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Капенгаген
Катэгорыя·Універсітэты Даніі