wd wp Пошук:

Капавушка

Эфіопская металічная капавушка

Капавушка, вухачыстка, вухавёртка — прадмет асабістай гігіены, прыстасаваны для чысткі вушэй ад серы. Капавушка звычайна мае выгляд невялікай лыжачкі з пласцінчатай ці петлепадобнай рукаяццю. Капавушкі з дрэва, косткі, шкла і металу — дастаткова вядомая туалетная прыналежнасць народаў Еўразіі.

Капавушка вядома з эпохі бронзы і часта сустракаецца на археалагічных помніках, пачынаючы з ранняга жалезнага веку. Універсальнасць формы капавушкі абумовіла выкарыстанне іх у побыце на працягу ўсяго Сярэднявечча.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Медыцынскае абсталяванне
Катэгорыя·Вуха
Катэгорыя·Отарыналарынгалогія
Катэгорыя·Гігіена
Катэгорыя·Медыцынская тэрміналогія