wd wp Пошук:

Капавушка з Навагрудка

Капавушка з Навагрудка — капавушка XII ст., знойдзеная ў Навагрудку на тэрыторыі вакольнага горада на падлозе дома заможнага гараджаніна, распісанага фрэскамі[1]. Захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.

Апісанне

Зроблена з рогу высакароднага аленя і з’яўляецца вырабам мясцовага майстра[1]. Навершша вухачысткі выканана ў выглядзе фiгуркі выява старажытнага музыкі, які сядзіць на лаўцы кубiчнай формы i іграе на трохструнным шчыпковым інструменце трапецэпадобнай формы, магчыма, псалтыры, які стаiць на падстаўцы. Струны iнструмента вертыкальна нацягнуты на дошцы. Музыка безвусы i безбароды, валасы яго каротка падстрыжаны. Апрануты ў доўгую кашулю перахопленую поясам, якая спускаецца да кален, на галаве — лямцавая шапка, насунутая на лоб[2][3]. Сярэдзіна капавушкі з вялікім валікам, а ніжняя частка гладкая з лапатачкай[1].

Фігурка з Навагрудка падобная да фігуркі барабанашчыка з Ваўкавыска. Яны маюць адзiн тып твару, прычосак, шапак i сарочак. Такое падабенства аблiчча музыкантаў дае падставы мяркаваць, што кастарэзы, якія іх рабілі, паказалi старажытнарускiх музыкантаў прафесiяналаў. Навагрудскi музыкант дае прадстаўленне аб песняры, што iграў на псалтыры ў доме багатага гаражанiна[2].

М. Нікалаеў і П. Канакоў атрыбутуюць капавушку яе як плектр, якім ігралі на струнных музычных інструментах накшталт гусляў[4][2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Мядзведзева В. У. Касцярэзная вытворчасць Навагрудка ў сярэдневякоўі
  2. 1 2 3 Гурэвiч Фрыда. Летапiсны Новгородок (старажытнарускi Наваградак)
  3. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.
  4. Нікалаеў М. Канакоў П. Паспрабуем прачытаць «iлюмiнацыю»//Мастацтва Беларусi. 1988. С.39-41.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Навагрудка
Катэгорыя·Экспанаты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Вырабы з дрэва