wd wp Пошук:

Канфуцый

Канфу́цый, ці Кун-цзы (кіт. трад. 孔子, спр. 孔子 , піньінь: Kǒngzǐ, радзей кіт. трад. 孔夫子, спр. 孔夫子 , піньінь: Kǒngfūzǐ, пал.: Кун Фу-цзы) — кітайскі філосаф, культавая постаць кітайскай культуры, заснавальнік канфуцыянства.

Яго павучанні, запісаныя слухачамі і паслядоўнікамі, склалі працу «Гутаркі і суджэнні» (论语, Лунь юй beru). На працягу многіх стагоддзяў кожны адукаваны кітаец павінен быў у дзяцінстве вывучыць на памяць гэтую кнігу і кіравацца ёю ў сваім жыцці. З II ст. да н.э. канфуцыянства стала дзяржаўнай ідэалагічнай дактрынай, а ён сам быў кананізаваны і абвешчаны настаўнікам 10 тысяч пакаленняў. Яго культ афіцыйна падтрымліваўся да кітайскай буржуазнай рэвалюцыі beru (1911).

Да перамогі легізму школа Канфуцыя была толькі адным са многіх кірункаў у інтэлектуальным жыцці Вайсковых Царстваў, у перыяд, вядомы пад назвай Сто школ. І толькі пасля падання Цынь адроджанае канфуцыянства дасягнула статусу дзяржаўнай ідэалогіі, якая захавалася да пачатку XX стагоддзя, толькі часова саступаючы месца будызму і даасізму. Гэта прывяло да ўзвялічвання фігуры Канфуцыя і ўлучэння яго ў рэлігійны пантэон.

Імёны

Радавое і асабістае імёны Канфуцыя былі адпаведна Кун Цю (кіт. трад. 孔丘, спр. 孔丘 , піньінь: Kǒng Qiū)[5]. Яго другое імя было Чжун-ні (кіт. трад. 仲尼, спр. 仲尼 , піньінь: Zhòngní)[5]. У кітайскай мове ён найчасцей вядомы як Кунцзы (кіт. трад. 孔子, спр. 孔子 , піньінь: Kǒng Zǐ, літаральна «Настаўнік Кун»).[6][7]. Ён таксама вядомы пад пачцівым іменем Кун Фуцзы (кіт. трад. 孔夫子, спр. 孔夫子 , піньінь: Kǒng Fūzǐ, літаральна «Вялікі Настаўнік Кун»)[7]. Лацінізаванае імя «Confucius» утворана ад «Кун Фуцзы» і было ўведзена ва ўжытак у 16 ст. езуіцкімі місіянерамі ў Кітаі, найбольш імаверна, Матэа Рычы beru[7].

У Лунь юй ён часта ўпамінаецца проста як «Настаўнік» (кіт. трад. 子, спр. 子 , піньінь: ).

Жыццё

Лічыцца, што Канфуцый жыў паміж 551 і 479 да н.э.. Канфуцый нарадзіўся ў горадзе Цюфу кітайскага княства Лу (кіт. 鲁) пад імем Кун Цю. У дзесяць гадоў юнак Канфуцый стаў сіратой.

Канфуцый заснаваў школу фiласофіі, у цэнтры яго вучэння знаxодзiцца парадак, дасягнуць якога можна, стаўшы высокамаральным мужам (цзюнцзы, 君子). У 60-гадовым узросце Канфуцый вяртаецца дадому i сістэматызуе лiтаратурную крыніцу мiнулага — Шы цзін (Кнiгу Песень 詩經).

Вучэнне

Вучэнне Канфуцыя закранае рэлiгійны, фiласофскi i грамадска-палiтычны светапогляды, прычым у грамадскай i палiтычнай этыцы на пярэдні план выступаюць нормы паводзін. Чатыры фундаментальныя паняццi яго вучэння: гуманнасць (仁 Жэнь), справядлівасць (義 Йi), шанаванне бацькоў (孝 Сяо) i рытуал (禮 Лi).

У цэнтры яго вучэння — пытанні маральных паводзін, выхавання і кіравання дзяржавай. Асноватворным прынцыпам яго этыкі з’яўляецца паняцце «жэнь» — чалавечнасць, гуманнасць, чалавекалюбства. Яно разглядалася як вышэйшы закон узаемаадносін людзей у грамадстве і сям’і. Лічылася, што дасягнуць такога стану чалавек можа шляхам пастаяннага самаўдасканалення на аснове выканання завешчаных правіл этыкі: з павагай адносіцца да старэйшых па ўзросце і грамадскім становішчы, шанаваць бацькоў, быць адданымі радзіме, любіць людзей. Дзяржаўнае кіраванне таксама павінна грунтавацца на гуманных пачатках і клопаце пра людзей. Лепшым метадам кіравання людзьмі з’яўляецца не насілле, а прыклад і перакананне. Разам з тым Канфуцый лічыў, што кожны абавязаны строга выконваць прадпісанае яму і займаць сваё месца ў грамадскай іерархіі.

Пяць пастаянстваў справядлівага чалавека

Маральныя абавязкі, паколькі яны матэрыялізуюцца ў рытуале, робяцца справай выхаванні, адукацыі, культуры. Гэтыя паняткі ў Канфуцыя не былі разведзены. Усе яны ўваходзяць ва ўтрыманне катэгорыі «вэнь» (спачатку гэта слова азначала чалавека з размаляваным тулавам, татуяванкай). «Вэнь» можна вытлумачыць як культурны сэнс чалавечага быцця, як выхаванасць. Гэта не другаснае штучнае ўтварэнне ў чалавеку і не яго першасны натуральны пласт, не кніжнасць і не природность, а іх арганічны сплаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 毕宝魁 孔子生年生日详考 // 辽宁大学学报(哲学社会科学版) — 2011. — вып. 02. — С. 34–38. — ISSN 1002-3291
  2. 1 2 3 张培瑜 孔子生卒的中历和公历日期, The Dates of Birth and Death of Confucius in the Chinese and Gregorian Calendars // 天文学报科学出版社, 1989. — вып. 04. — С. 409–414. — ISSN 0001-5245doi:10.15940/J.CNKI.0001-5245.1989.04.007
  3. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 18 сакавіка 2019.
  4. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 31 ліпеня 2018.
  5. 1 2 Chin 2007, 2
  6. Rainey 2010, 1
  7. 1 2 3 Phan 2012, 170

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра асоб без альма-матар
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Нарадзіліся ў 552 годзе да н.э.
Нарадзіліся 9 кастрычніка
Памерлі 9 сакавіка
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Нарадзіліся ў 551 годзе да н.э.
Памерлі ў 479 годзе да н.э.
Вучоныя паводле алфавіта
Філосафы Кітая
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Нарадзіліся 4 кастрычніка
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Асобы
Канфуцыянства