Канфлікт у Нігерыі — узброенны канфлікт памiж урадавай армiяй Нігерыі i яе саюзнiкамi з аднаго боку, i iсламарадыкаламi з другога.
Яшчэ ў тыя часы, калі Нігерыя была калоніяй Брытанскай Імперыі, у краiне перыядычна адбывалiся сутычкі на рэлігійнай глебе. Аднак найбольш жорсткія сутыкненні пачаліся пасля таго, як Паўночныя, пераважна мусульманскiя, частцы краіны атрымалі права на жыццё па законах шарыяту. Мясцовае хрысцiянскае меншасць стала падвяргацца ганенням. Горад Джос двойчы станавіўся цэнтрам самых жорсткіх сутычак паміж прадстаўнікамі двух рэлігійных канфесій[22]. У 2008 годзе там загінула 300 чалавек, звыш 400 параненых, а ў 2010 годзе больш за 500 чалавек загінулі ў горадзе Джос, гэта стала адным з самых кровапралітных сутыкненняў у гісторыі горада[23]. У становішчы рэлігійнай вайны ў краіне актывізаваліся ісламісцкія групоўкі, напрыклад, Бока Харам.