У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Веласкес. Кансуэ́ла Вела́скес (ісп.: Consuelo Velázquez Torres; 21 жніўня 1924, Сапалтан-эль-Грандэ, Халіска, Мексіка — 22 студзеня 2005, Мехіка) — мексіканская піяністка і кампазітар , аўтар сусветна вядомага хіта Besame mucho (Цалуй мяне моцна).
Вядомасць Веласкес прынеслі таксама песні Amar y vivir (Кахаць і жыць), Cachito (Качыта), Que seas feliz (Будзь шчаслівым) і іншыя.
Музычны талент дзяўчынкі выявіўся вельмі рана. Бацькі Кансуэлы рана памерлі і яе выхаваннем займаліся дзядзька і цётка. Веласкес скончыла музычную школу ў Мехіка, ужо ў 15 гадоў яна давала ўрокі фартэпіяна.
Пазней Веласкес напісала велізарнае мноства песень, санат, араторый і сімфоній. Але ў гісторыю сусветнай музыкі яна назаўсёды ўвайшла як аўтар адной-адзінай песні пра першае каханне — Bésame mucho. Па прызнанні Веласкес, гэтая песня была напісана ёю пад уражаннем арыі з оперы «Гаеска» іспанскага кампазітара Энрыке Гранадоса. У 1944 годзе гэтая песня заняла першае месца хіт-парадзе песень ЗША пасля выканання яе Джымі Дорсі і яго аркестрам.
Сканала Веласкес 22 студзеня 2005 года з-за ўскладненняў на сэрцы, якія ўзніклі пасля таго, як у лістападзе 2004 года яна ўпала і зламала тры рэбры.