wd wp Пошук:

Кансуэла Веласкес

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Веласкес. Кансуэ́ла Вела́скес (ісп.: Consuelo Velázquez Torres; 21 жніўня 1924, Сапалтан-эль-Грандэ, Халіска, Мексіка — 22 студзеня 2005, Мехіка) — мексіканская піяністка і кампазітар , аўтар сусветна вядомага хіта Besame mucho (Цалуй мяне моцна).

Вядомасць Веласкес прынеслі таксама песні Amar y vivir (Кахаць і жыць), Cachito (Качыта), Que seas feliz (Будзь шчаслівым) і іншыя.

Біяграфія

Музычны талент дзяўчынкі выявіўся вельмі рана. Бацькі Кансуэлы рана памерлі і яе выхаваннем займаліся дзядзька і цётка. Веласкес скончыла музычную школу ў Мехіка, ужо ў 15 гадоў яна давала ўрокі фартэпіяна.

Пазней Веласкес напісала велізарнае мноства песень, санат, араторый і сімфоній. Але ў гісторыю сусветнай музыкі яна назаўсёды ўвайшла як аўтар адной-адзінай песні пра першае каханне — Bésame mucho. Па прызнанні Веласкес, гэтая песня была напісана ёю пад уражаннем арыі з оперы «Гаеска» іспанскага кампазітара Энрыке Гранадоса. У 1944 годзе гэтая песня заняла першае месца хіт-парадзе песень ЗША пасля выканання яе Джымі Дорсі і яго аркестрам.

Сканала Веласкес 22 студзеня 2005 года з-за ўскладненняў на сэрцы, якія ўзніклі пасля таго, як у лістападзе 2004 года яна ўпала і зламала тры рэбры.

Зноскі

  1. 1 2 Consuelo Velázquez // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Consuelo Velázquez // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Consuelo Velasquez // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кампазітары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Мехіка
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Халіска
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Мексікі
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Піяністы Мексікі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта