wd wp Пошук:

Канстанцін фон Ноц

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Канстанцін фон Ноц (ням.: Konstantin von Notz, нар. 21 студзеня 1971, Мёльн, Шлезвіг-Гольштэйн, ФРГ) — нямецкі юрыст і палітык. Дэпутат Бундэстагу з 2009 года ад партыі «Саюз 90/Зялёныя».

Ранняе жыццё і адукацыя

Адзін з двух сыноў нямецкага юрыста Фрыдхельма фон Ноца(ням.) бел., Канстанцін вырас у Гамбургу і Франкфурце-на-Майне. Ён вывучаў права ў Гейдэльбергскім універсітэце з 1993 па 1998 год.

Палітычная кар’ера

Фон Ноц стаў дэпутатам Бундэстагу па выніках парламенцкіх выбараў у Германіі 2009 года. У свой першы заканадаўчы тэрмін з 2009 па 2013 год працаваў у Камітэце ўнутраных спраў і быў прэс-сакратаром сваёй парламенцкай групы па ўнутраных справах і лічбавай палітыцы.

Пасля парламенцкіх выбараў у Германіі 2013 года быў прызначаны віцэ-старшынёй сваёй парламенцкай групы пад кіраўніцтвам сустаршыняў Катрын Гёрынг-Экарт і Антона Хофрайтэра(ням.) бел.. У гэтай якасці выконваў функцыі каардынатара заканадаўчых ініцыятыў групы па ўнутраных і прававых пытаннях, а таксама прэс-сакратара па лічбавай палітыцы. Ён таксама ўзначальваў парламенцкую групу партыі «Саюз 90/Зялёныя» ў парламенцкім камітэце, які расследуе шпіёнскі скандал з АНБ(ням.) бел., і камітэце па лічбавым парадку дня(ням.) бел.[4].

З 2018 года з’яўляецца членам Парламенцкага кантрольнага органа(ням.) бел., які ажыццяўляе нагляд за спецслужбамі Германіі: Федэральнай разведвальнай службай, Федэральнай службай абароны канстытуцыі Германіі і Службай ваеннай контрвыведкі(укр.) бел.. Ён таксама далучыўся да Камітэта па выбарах суддзяў, які адказвае за прызначэнне Федэральнага канстытуцыйнага суду Германіі(укр.) бел..

У дадатак да даручэнняў камітэтаў фон Ноц з 2009 года займае пасаду намесніка старшыні парламенцкай групы дружбы па сувязях з краінамі Балтыі.

Пад эгідай праграмы хроснага бацькоўства над актывістамі за правы чалавека фон Ноц з 2013 года павышае дасведчанасць аб працы кубінскага дысідэнта Антоніа Радзілеса(чэшск.) бел.[5]. 16 чэрвеня 2021 года ўзяў шэфства над Леанідам Судаленкам, беларускім праваабаронцам і палітычным зняволеным[6].

Іншыя віды дзейнасці

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Konstantin von Notz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124665764 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 снежня 2014.
  4. Dr. Konstantin von Notz, Bündnis 90/Die Grünen, Бундэстаг, (ням.)
  5. Einsatz für einen inhaftierten kubanischen Blogger Бундэстаг, August 13, 2013.
  6. Members of the German Bundestag and the European Parliament sponsor Eduard Kudyniuk, Leanid Sudalenka and Volha Klimkova(англ.) . Libereco — Partnership for Human Rights (15 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
  7. Advisory Board Stiftung Datenschutz(ням.) бел..
  8. Board of Trustees(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены бундэстага Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шлезвіг-Гольштэйне
Катэгорыя·Члены Саюза 90 — Партыі зялёных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Адвакаты Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных