wd wp Пошук:

Канстанцін Скірмунт

Канстанцін Скі́рмунт (польск.: Konstanty Skirmunt; 30 жніўня 1866, вёска Моладава, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя24 ліпеня 1949, Валбжых, Польшча) — гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі, Расійскай імперыі і Польшчы.

Паходжанне і сям’я

Належаў да дваранскага каталіцкага роду Скірмунтаў гербу «Дуб». Быў братам Генрыка Скірмунта і стрыечным братам Рамана Скірмунта.

Адукацыя

Скончыў гімназію ў Лібаве (Курляндская губерня). У 18831887 вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце на юрыдычным факультэце і атрымаў ступень кандыдата права, а пасля служыў у 18871889 у IV дэпартаменце (па міністэрству юстыцыі) Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі.

Гаспадарчая дзейнасць

Пасля службы ў дэпартаменце Дзяржаўнага Савета вярнуўся ў свой маёнтак Моладава ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, прысвяціўшы сябе заняткам сельскай гаспадаркай. Уступіў у Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі, бо ў Гродзенскай губерні не было аналагічнага таварыства. Пазней стаў адным з заснавальнікаў Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі і быў яго віцэ-старшынёй у 19021905, а таксама прыняў удзел у заснаванні Мінскага таварыства ўзаемнага страхавання. У 1904 атрымаў прыдворнае званне камер-юнкера, а ў 1905 прылічаны да міністэрства земляробства і прызначаны на пасаду кобрынскага ганаровага міравога суддзі.

Палітычная дзейнасць

Адзін з заснавальнікаў Краёвай партыі Літвы і Беларусі (1907). Да 1911 быў прыхільнікам ідэй краёвасці, а пасля ідэй Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі. У 19091917 па выбару дваран быў членам Дзяржаўнага Савета ад Гродзенскай губерні. У Дзяржаўным Савеце ўваходзіў у склад фінансавай камісіі (пастаяннай) і часовых: указа 9 лістапада (аб выхаду з сялянскай абшчыны); па заканапраекту аб землеўладкаванні; і па заканапраекту аб папячыцельствах аб народнай цвярозасці.

Адзін з заснавальнікаў Польскага нацыянальнага камітэта ў Парыжы (жнівень 1917): быў яго членам у 19171918 і прадстаўніком у Рыме. У 19191921 пасол Польшчы ў Італіі, у 19211922 міністр замежных спраў Польшчы, у 19221934 пасол Польшчы ў Вялікабрытаніі.

Аўтар мемуараў.

Зноскі

  1. 1 2 Konstanty Skirmunt // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Bibliothèque nationale de France Konstanty Skirmunt // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Моладаве (Іванаўскі раён)
Катэгорыя·Скірмунты
Катэгорыя·Члены Гродзенскага таварыства сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Памерлі ў Валбжыху
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Польшчы
Катэгорыя·Члены Краёвай партыі Літвы і Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага льва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Краёўцы
Катэгорыя·Паслы Польшчы ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Палітыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Польшчы
Катэгорыя·Члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных