wd wp Пошук:

Канстанцін Міхайлавіч Зубовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зубовіч. Канстанцін Міхайлавіч Зубовіч (1904, вёска Папоўцы, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 28 снежня 1944) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Да прызыву ў армію займаўся сельскай гаспадаркай. У Вялікую Айчынную вайну з лістапада 1944 года на фронце. У снежні 1944 года войскі 2-га Украінскага фронту фарсіравалі раку Дунай на тэрыторыі Венгрыі. Гвардыі радавы К. М. Зубовіч у ліку першых дасягнуў правага берага ракі, гранатамі знішчыў кулямётны разлік праціўніка, агнём з захопленага кулямёта дапамог авалодаць плацдармам і адбіць пяць варожых контратак. Загінуў у баі 28 снежня 1944 года. Пахаваны ў Будапешце.

Памяць

Яго імем названы вуліцы ў г. Вілейка, у в. Нарач; у в. Папоўцы на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Зняволеныя Вілейскай турмы
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Венгрыі