wd wp Пошук:

Канстанцін Лявонавіч Аганесян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аганесян. Канстанцін Лявонавіч Аганесян (арм.: Կոստանդին Լևոնի Հովհաննիսյան; 19 снежня 1911, Тыфліс — 4 чэрвеня 1984, Ерэван[1]) — армянскі савецкі архітэктар і археолаг. Доктар архітэктуры (1967), Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР (1961)[1]. Ён быў кіраўніком археалагічнай экспедыцыі, якая займалася раскопамі старажытнага Урарцкага горада Эрэбуні (размешчанага на ўзгорку Арын-Берд, ці «крывавая крэпасць», у Ерэване)[2].

Біяграфія

Сцены крэпасці Эрэбуні.

Канстанцін Аганесян нарадзіўся 19 снежня 1911 года ў Тыфлісе (цяпер Тбілісі) у сям’і медыка Лявона Аганесяна (1885—1970). Скончыў Ерэванскі Політэхнічны інстытут у 1932 годзе і адразу ж пачаў працаваць пад кіраўніцтвам армянскіх архітэктараў Аляксандра Таманяна і Мікалая Буніяцяна (у 1933—1934 і 1934—1941 гадах адпаведна)[3]. У якасці архітэктара Аганесян спраектаваў мноства савецкіх шматкватэрных дамоў і сацыяльных аб’ектаў, якія былі пабудаваны ў Ерэване і наваколлі[3]. Браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне[4].

У 1950 годзе ён быў прызначаны кіраўніком прац археалагічнай каманды, што займалася раскопамі старажытнай Урарцкай крэпасці Эрэбуні, размешчанай да паўднёвага ўсходу ад сучаснага Ерэвана. Менавіта Аганесян першым вызначыў узгорак Арын-Берд як месцазнаходжанне Эрэбуні, засноўваючыся на надпісах знойдзеных у наваколлі горада[5]. Аганесян скарыстаў тое, што засталося ад Эрэбуні, у якасці глебы для рэканструкцыі крэпасці і аднаўлення яе выгляду на момант пабудовы ў 782 годзе да н.э.[6].

Раскопы Эрэбуні працягвалася некалькі дзесяцігоддзяў, і Аганесян заставаўся іх кіраўніком да 1969 года. Аганесян узначальваў Упраўленне па ахове і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Дзяржбуда Армянскай ССР 1953 па 1979 год[1]. Ён быў таксама прафесарам у сваёй Альма-матэр, выкладаючы ў Ерэванскім політэхнічным інстытуце з 1955 па 1971 год[3].

Асноўныя пабудовы

Сачыненні

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 ՀՈՎՀԱՆՆԻՍՅԱՆ Կոստանդին Լևոնի // Армянская краткая энциклопедия
  2. Chahin, Mack (2001). The Kingdom of Armenia: A History. London: RoutledgeCurzon. pp. 113–114. ISBN 0-7007-1452-9.
  3. 1 2 3 (арм.)  Anon. «Հովհաննիսյան, Կոստանդին». Армянская советская энциклопедия. том VI, 1980, c. 570.
  4. 1 2 3 4 5 Оганесян Константин Левонович(нявызн.) (недаступная спасылка). Союз архитекторов Армении. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2017. Праверана 28 сакавіка 2017.
  5. Chahin. Kingdom of Armenia, p. 79.
  6. Guzsik, Tamás. Selected passages from the history of the Armenian Architecture I. — Prehistoric Era, Antiquity Архівавана 19 ліпеня 2011.. Periodica Polytechnica , p. 43. October 11, 2006. Retrieved July 24, 2008.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў Ерэване
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 4 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Археолагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Армянскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»