wd wp Пошук:

Аляксандр Аганесавіч Таманян

Аляксандр Аганесавіч Таманян (арм.: Ալեքսանդր Թամանյան; 4(16) сакавіка 1878, Краснадар — 20 лютага 1936, Ерэван) — армянскі архітэктар, народны архітэктар Арменіі (1924).

Біяграфія

Скончыў Пецярбургскую АМ у 1904 годзе. У ранніх творах (вялікі асабняк Шчарбатава на вуліцы Чайкоўскага ў Маскве, 1911—13; комплекс санаторыя ў Кратава, 1913—23; і інш.) распрацоўваў прынцыпы класіцызму. З 1923 года жыў і працаваў у Ерэване. Стварыў першы генеральны план рэканструкцыі Ерэвана (зацверджаны ў 1924 годзе), праекты планіроўкі Ленінакана (1925), Эчміядзіна (1927—28) і іншых гарадоў. Па яго праектах пабудаваны Дом урада Арменіі, 1926-41, Сталінская прэмія, 1942; тэатр оперы і балета ім. А. А. Спендыярава, 1926—53). Творчасць Таманяна адыграла важную ролю ў фарміраванні архітэктуры Арменіі. У яго гонар названа вуліца ў Ерэване.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139989803 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. Alexandre Tamanian // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alek’sandr T’amanyan // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  4. Union List of Artist Names — 2013. Праверана 21 мая 2021.
  5. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139989803 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснадары
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ерэване
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Арменіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных