wd wp Пошук:

Канстанцін Васільевіч Гораў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гораў. Канстанцін Васільевіч Гораў (25 верасня 1904, в. Лінёва, Борскі раён, Ніжагародская (Горкаўская) вобласць[1] — 26 ліпеня 1988, Мінск) — беларускі савецкі вучоны ў галіне металазнаўства і тэрмічнай апрацоўкі металаў. Акадэмік АН БССР з 1938 годзе, прэзідэнт АН БССР у 1938—1947 гадах, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР, аўтар больш за 130 навуковых прац, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938—1947)[2]. Першы прэзідэнт АН БССР, які памёр натуральнай смерцю[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, вучыўся на рабфаку, у Маскоўскай горнай акадэміі, Маскоўскім інстытуце каляровых металаў і золата[2], дзе скончыў таксама аспірантуру. Вучыўся ў дактарантуры Інстытута неарганічнай хіміі АН СССР(руск.) бел. пад кіраўніцтвам А. А. Бочвара(руск.) бел.. У лютым 1938 года быў накіраваны ў АН БССР і ўжо ў сакавіку таго ж года стаў яе прэзідэнтам. У 1947 годзе пайшоў з посту Прэзідэнта, быў дырэктарам Фізіка-тэхнічнага інстытута гэтай ж Акадэміі ў 1947—1948, з 1949 старшы навуковы супрацоўнік, у 1950—1973 загадчык лабараторыяй металазнаўства там жа[2]. З 1976 года старэйшы навуковы супрацоўнік-кансультант Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР[2].

У 1968—1987 гадах галоўны рэдактар навуковага журнала «Весці АН БССР[3] Серыя фізіка-тэхнічных навук».

Навуковая дзейнасць

Працы па вывучэнні фазавых і структурных ператварэнняў і ўстанаўленні сувязі паміж структурай металаў і сплаваў(руск.) бел.. Вывучаў уплыў легіравальных элементаў і мадыфікавальных дадаткаў на працэс крышталізацыі і ўласцівасці высокатрывалага чыгуна з шарападобным графітам, а таксама ўплыў алюмінію, тытану, малібдэну, вальфраму і ванадыю на фазавы склад, структуру і ўласцівасці гарачатрывалых сплаваў на жалезнай і нікелевай асновах[2].

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Цяпер у межах вёскі Ямнава(чач.) бел., гарадской акругі Бор, Ніжагародскай вобласці, Расія.
  2. 1 2 3 4 5 Горев Константин Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 162. — 737 с.
  3. 1 2 Ахремчик Р. Президенты НАН Беларуси: история Академии в лицах // Наука и инновации. — 2014. — Т. 2. — № 132. — С. 8

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай горнай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Металазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжагародскай губерні
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Металазнаўцы СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня