wd wp Пошук:

Каноплішча

Каноплішча — возера ў Беларусі, на мяжы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці і Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, за 22 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 1,1 км на поўнач ад вёскі Малешаў. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (знаходзіцца ў яе пойме).

Плошча паверхні возера 0,064 км². Даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Катлавіна выцягнута ў паўночна-ўсходнім напрамку. Берагі параслі хмызняком. Возера старычнага тыпу. На захадзе злучана з сістэмай меліярацыйных каналаў, на ўсходзе — вузкімі пратокамі з возерам Прыстань, з ракой Прыпяць злучана меліярацыйнымі каналамі на захадзе і ўсходзе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Столінскага раёна
Катэгорыя·Басейн Прыпяці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта