У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Райс. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Кандаліза Райс (англ.: Condoleezza Rice); (14 лістапада 1954, Бірмінгем, Алабама) — 66-ы Дзяржаўны сакратар ЗША (з 26 студзеня 2005 г да 20 студзеня 2009), змяніла на гэтай пасадзе Коліна Паўэла. Райс — першая афраамерыканка і другая жанчына, пасля Мадлен Олбрайт, на гэтай пасадзе. Падчас першага тэрміну прэзідэнцтва Джорджа Буша (малодшага) (2001—2005) Райс выконвала абавязкі дарадцы прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. Да прыходу ў каманду Буша, з 1993 па 1999 гады — прарэктар Стэнфардскага ўніверсітэта, прафесар, доктар паліталогіі.