wd wp Пошук:

Канарэечнік

Канарэ́ечнік (Phalaris) — род раслін сямейства метлюжковых.

Налічваецца каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і (акрамя Аляскі і Канады); на Беларусі як заносныя, інтрадукаваныя і здзічэлыя трапляюцца канарэечнік канарскі і канарэечнік малы (каля дарог, жылля і інш).

Адна-, радзей шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі прамастойнымі ці каленчата-ўзыходнымі сцёбламі (саломінамі) вышынёю да 120 см. Лісце лінейнае або лінейна-ланцэтнае з гладкімі ці шурпатымі пазухамі. Кветкі (па 3) у яйцападобных каласках, сабраных у густое мяцёлчатае суквецце. Плод — зярняўка.

Кармавая (канарэечнае семя), харчовыя, тэхнічныя, алейная, лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Метлюжковыя