wd wp Пошук:

Кан

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кан (значэнні). Кан (фр.: Caen) — горад і камуна на паўночным захадзе Францыі, сталіца рэгіёна Ніжняя Нармандыя і прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Кальвадос. Дэвіз горада — «адзін Бог, адзін Кароль, адна Вера, адзін Закон» (Un Dieu, un Roy, une Foy, une Loi). Насельніцтва — 114 тыс. чалавек (1999).

Геаграфія

Кан размешчаны на берагах ракі Орн, прыкладна ў 10 км ад таго адрэзка ўзбярэжжа праліва Ла-Манш, які мае сярод турыстаў мянушку «Нармандскай Швейцарыі». З портам Уістрэам на беразе Ла-Манша яго злучае пракладзены на загад Напалеона III марскі канал. Па тэрыторыі горада таксама працякае мноства дробных рэк, галоўным чынам забраных у калектары.

Гісторыя

Першыя весткі пра Кан належаць да часу кіравання герцагаў нармандскіх, адзін з якіх, Вільгельм Заваёўнік, зрабіў Кан сваёй сталіцай. На працягу ўсёй сваёй гісторыі Кан падзяляў лёс Нармандыі; у 1204 г. разам з ёю перададзены Іаанам Беззямельным французскай кароне. У 1346 годзе англічане ўзялі яго прыступам; канчаткова вярнуўся да Францыі горад толькі ў 1450 годзе. У 1432 г. Джон Ланкастэрскі, герцаг Бедфард заснаваў Канскі ўніверсітэт, які за сваю гісторыю не раз закрываўся і аднаўляў працу (у сучасным выглядзе — з 1957 года).

Царква Св. Стэфана

Да адмены Нанцкага эдыкта ў 1685 годзе большасць насельніцтва Кана складалі гугеноты. У гады Вялікай Французскай рэвалюцыі горад далучыўся да жырандыстаў. Бітва за Кан улетку 1944 зруйнавала старажытны горад. Старадаўняя забудова на дзве трэці загінула. У 1948-62 гг. паводле плана Маршала будуецца сучасны горад з прамысловымі і зялёнымі зонамі.

Славутасці

Спорт

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Нармандыі
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Кальвадос
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных