wd wp Пошук:

Каміла Сьенфуэгас

Кубінская рэвалюцыя
Храналогія
Падзеі
Напад на казармы Манкада
Прамова «Гісторыя мяне апраўдае»
Высадка з яхты «Гранма»
Аперацыя «Verano»
Бой пры Ла-Плаце
Бітва за Лас-Мэрсэдэс
Бітва за Ягуахай
Бітва за Санта-Клару
Розныя артыкулы
Рух 26 ліпеня
Radio Rebelde
Людзі
Фульхенсіа Батыста
Фідэль Кастра — Чэ Гевара
Рауль Кастра — Каміла Сьенфуэгас
Франк Паіс — Убер Матас
Селія Санчэс — Уільям Морган
Карлас Франкі — Вільма Эспін
Нарберта Кальяда

Мануэль Уруція

Каміла Сьенфуэгас Гарыяран (ісп.: Camilo Cienfuegos Gorriarán; 6 лютага 1932, Гавана - 28 кастрычніка 1959) — кубінскі рэвалюцыянер.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Гаване ў сям’і анархістаў. У 1953 годзе здзейсніў паездку ў ЗША ў пошуках заробку, але вярнуўся на Кубу, абураны атмасферай у ЗША і ўмовамі працы.

У 1954 годзе далучаецца да студэнцкай барацьбы супраць дыктатуры Фульхенсіа Батысты. У 1955 годзе падчас студэнцкай маніфестацыі быў паранены. Праз некаторы час быў падвергнуты палітычным ганенням з боку ўрада, і быў вымушаны з’ехаць з краіны. У Нью-Ёрку пазнаёміўся з ідэямі і планамі Фідэля Кастра, тады яшчэ студэнта, і вырашае пераехаць у Мексіку, дзе уступае ў шэрагі руху 26 ліпеня, і крыху пазней ўдзельнічае ў экспедыцыі на яхце Гранма з мэтай распачаць ўзброеную барацьбу на Кубе.

Сумесна з Фідэлем Кастра, Раулем Кастра і Эрнеста Чэ Гевары арганізаваў і ўзначаліў партызанскую барацьбу ў гарах Сьера-Маэстра. У красавіку 1958 ўдастоены звання камандантэ (маёра) - вышэйшага звання ў Паўстанцкай арміі. У жніўні 1958 года Каміла Сьенфуэгас ўстае на чале 2-й Партызанскай калоны «Антоніа Масеа», якая прайшла маршам ад гор Сьера-Маэстра ў правінцыю Лас-Вільяс, дзе, разбіўшы мясцовыя гарнізоны батыстаўцаў, адкрыла яшчэ адзін партызанскі фронт. Пад яго камандаваннем штурмам узяты горад Ягуахай, што адыграла важную ролю ў барацьбе з дыктатурай Фульхенсіа Батысты.

Паводле афіцыйнай версіі, камандантэ Каміла Сьенфуэгас загінуў 28 кастрычніка 1959 падчас авіякатастрофы самалёта CESSNA 310 над Атлантычным акіянам. Абломкі самалёта так і не былі знойдзеныя.

Зноскі

  1. Сьенфуэгос Камило // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў авіякатастрофах
Катэгорыя·Палітыкі Кубы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 кастрычніка
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Кубы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гаване
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага